Магіла Невядомага Салдата () — надмагілле салдату, які загінуў падчас Першай сусветнай вайны, знаходзіцца пад скляпеннямі парыжскай трыумфальнай аркі.
Першапачаткова было вырашана (у лістападзе 1919, у першую гадавіну перамір’я) пахаваць Невядомага Салдата ў Пантэоне, аднак пад ціскам грамадскасці было вырашана размясціць магілу пад Трыўмфальнай аркай. 28 студзеня 1921 года адбылося ўрачыстае пахаванне.
2 гады праз зарадзілася традыцыя штодзённага сімвалічнага запальвання Мемарыяльнага агню (flamme de Souvenir) на магіле Невядомага салдата. Гэтага гонару ўдастойваюцца французскія ветэраны другой сусветнай вайны.
Гэты агонь з’яўляецца першым у Заходняй Еўропе вечным агнём пасля таго, як імператар Феадосій пагасіў рымскі агонь Весты ў 394 годзе.
Катэгорыя:Славутасці Парыжа Катэгорыя:Помнікі Першай сусветнай вайны