300px|thumb|Размяшчэнне вострава Калгуеў 300px|thumb|Карта вострава Калгу́еў () — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на ўсходзе Баранцава мора. Адносіцца да Архангельскай вобласці Расіі.

Апісанне Плошча вострава складае 5200 км². Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і размешчаны за 75 км ад мацерыка. Вышыні да 181{sfn|БСГН|2003}} (176) м.

Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Паверхня ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі; паўднёвая частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот.

Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расліннасць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоній марскіх птушак, фаўна на востраве прадстаўлена лісіцамі.

На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.

Крыніцы

Тапаграфічныя карты

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Баранцавага мора Катэгорыя:Астравы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Архангельскай вобласці