13-я акруга Парыжа, Arrondissement des Gobelins — адна з дваццаці акруг Парыжа. Раней тут пражывалі ў асноўным сем’і працоўных, цяпер акруга вядомая як парыжскі Чайна-Таўн, з мноствам шматпавярховак і мала цікавая турыстам. 13-я акруга таксама знакамітая новымі будынкамі Нацыянальнай бібліятэкі Францыі і нядаўна адбудаваным дзелавым кварталам Paris Rive Gauche.
Геаграфічнае становішча thumb|230px|Абрысы 13-й акругі на карце Парыжа
13-я акруга размешчана на левым беразе Сены. Мяжуе на захадзе з 14-й, на поўначы з 5-й акругамі. Ва ўсходняй частцы акруга аддзелена Сенай ад суседняй 12-й акругі. Плошча акругі складае 7146 км ².
Насельніцтва Паводле даных 2005 года ў 10-й акрузе пражываюць 177 900 чалавек пры шчыльнасці насельніцтва 24 882 чал/км ². Гэта складае 8,3 % парыжскага насельніцтва.
{| class="wikitable" ! Год Насельніцтва ! Шчыльнасць насельніцтва(чал/км²)
| 1962 || 166 709 || 23 329
| 1968 || 158 280 || 22 149
| 1975 || 163 313 || 22 854
| 1982 || 170 818 || 23 904
| 1990 || 171 098 || 23 943
| 1999 || 171 533 || 24 004
Адміністрацыйны падзел thumb|200px|Будынак мэрыі 13-й акругі
Акруга, як і ўсе акругі Парыжа, складаецца з чатырох кварталаў: Quartier de la Salpêtrière (Квартал Сальпетрыер) Quartier de la Gare (Квартал Дэ-Ля-Гар — Вакзальны) Quartier de la Maison-Blanche (Квартал Дэ-Ля-Мезон-Бланш) Quartier de Croulebarbe (Квартал Крульбарб)
Гл. таксама
Азіяцкі квартал Парыжа
Катэгорыя:Парыж