Ірментруда Арлеанская (Irmentrud) (, 27 верасня 825 — 6 кастрычніка 869, абацтва Хаснон, Валансьен, Францыя) — каралева Заходне-Франкскага каралеўства ў 842—869 гадах, першая жонка Карла II Лысага. Дачка Эда, графа Арлеана, і Інгельтруды дэ Фезенсак, дачкі Лета I, графа Парыжскага.
Сям’я
Муж — Карл II Лысы.
Дзеці: сыны: Людовік II Заіка, Карл III Дзіцё, Латар Кульгавы, Карламан дочкі: Юдзіт, Ратруда, Эрментруда, Хільдэгарда, Гізела
Літаратура Pierre Riché. Les Carolingiens, une famille qui fit l’Europe. — Paris: Hachette Littératures, coll. «Pluriel», 1983; 1997. — 490 p. — ISBN 2-01-278851-3 Jean-Charles Volkmann. Bien connaître les généalogies des rois de France. — Éditions Gisserot, 1999. — ISBN 2-877472086 Michel Mourre, Le Petit Mourre. Dictionnaire d’Histoire universelle. — Éditions Bordas, avril 2007. — ISBN 978-2-04-732194-2
Спасылкі
Катэгорыя:Каралевы франкаў Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Род Удальрыхінгаў