Патрóнім або імя па бацьку — найболей распаўсюджаны від генесіянімічных празванняў, мянушка дзяцей або нашчадкаў, утвораныя ад імя, прозвішча, мянушкі бацькі або больш далёкага продка па мужчынскай лініі. Такія найменні часта па форме ёсць прыналежнымі прыметнікамі: Базылёвыя, Ваўковыя, Карцовыя, Попікавыя, Чыжыкавыя. Многія празванні гэтага тыпу ўтвараюцца з дапамогай памяншальна-ласкальных суфіксаў, якія ёсць паказчыкамі роднасных адносін: Грыбочак, Салдацік, Попік, Мікітка.
Гл. таксама
андронім імя па бацьку; матронім
Літаратура Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / пад рэд. Г. М. Мезенка, Г. М. Дзеравягі, В. М. Ляшкевіч, Г. К. Семяньковай. — Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2009. — 254с.
Катэгорыя:Анамастыка