Жуан Конга I (Жуан I Кангалезскі; парт. João I dо Congo; аўтах.: Нзінга Нкуву/ Nzinga a Nkuwu або Nkuwu Nzinga) — чацвёрты (у некаторых крыніцах пяты) па ліку кіраўнік сярэднявечнага Каралеўства Конга, які кіраваў паміж 1470—1509 гадамі.

Менавіта ён стаў першым афіцыйна хрысціянскім манархам Цэнтральнай Афрыкі. Кароль Конга устанавіў першыя кантакты з партугальскімі маракамі пад камандаваннем Дыёгу Кана. Партугальцы прадавалі афрыканцам агнястрэльную зброю, прамысловыя тавары, а ў абмен атрымлівалі рабоў і слановую косць.

3 мая 1491 года Нзінга Нкуву, яго сям’я і світа прынялі каталіцтва. Нзінга Нкуву атрымаў імя Жуан, яго жонка — Элеанора, а сын — Афонсу. Гэта імёны партугальскага караля, яго жонкі і сына.

Спасылкі 1491: Nkuwu Nzinga, Ruler of the Kingdom of Kongo Baptized as João A Forgotten African Catholic Kingdom THE HISTORY OF THE UNITED KONGO (Central Africa)

Катэгорыя:прынялі хрысціянства Катэгорыя:Каралеўства Конга Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі XV стагоддзя