Кастрама () — горад у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Кастрамской вобласці, буйны рачны порт.
Гісторыя Заснавана ў 12 стагоддзі, упершыню згадваецца ў Васкрасенскім і Цвярскім летапісах пад 1213 годам. З пачатку 13 і да канца 17 стагоддзя неаднаразова падвяргалася спусташэнням і разрабаванням. У сярэдзіне 13 стагоддзя — цэнтр Кастрамскога ўдзельнага княства, у сярэдзіне 14 стагоддзя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы.
З 17-18 стагоддзяў — адзін з буйных рускіх гарадоў з развітай тэкстыльнай (першая палатняная мануфактура была адкрыта ў 1751 годзе), металаапрацоўчай, гарбарнай і інш. вытворчасцямі. З 1719 года — правінцыйны горад Маскоўскай губерні, з 1778 года — губернскі горад. Насельніцтва
Памятныя мясціны Гістарычны цэнтр горада захаваў ансамбль эпохі класіцызму канца XVIII—XIX стст. З помнікаў дапятроўскай эпохі найбольш цікавыя комплексы Іпацьцеўскага і Богаяўленска-Анастасіінскага манастыроў. Горад традыцыйна ўключаецца ў «Залатое кальцо Расіі».
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы Яўген Яўгенавіч Анегін (1932—2002) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989). Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 1951) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1990). Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык (1912—1990) — беларускі акцёр. Фёдар Рыгоравіч Волкаў — рускі акцёр і тэатральны дзеяч Уладзімір Аляксандравіч Голубеў — беларускі астраном Мікалай Аляксеевіч Горскі (1904—1968) — вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Мікалай Васілевіч Драздоў (1913—2006) — беларускі архітэктар. Уладзімір Мікалаевіч Кузьменка (нар. 1942) — беларускі архітэктар. Ілья Аляксандравіч Мусін — савецкі дырыжор. Аляксандр Аляксеевіч Палканаў (1888—1963) — вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі, акадэмік АН СССР, Заслужаны дзеяч навукі РСФСР — С. 13. Андрэй Аляксеевіч Папоў — расійскі акцёр Аляксей Мікалаевіч Пляшчэеў — рускі пісьменнік
Гарады-пабрацімы
Катэгорыя:Гарады Кастрамской вобласці
Катэгорыя:Залатое кальцо Расіі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1152 годзе