Антані ван Ле́венгук (Antoni van Leeuwenhoek, Thonius Philips van Leeuwenhoek; , Дэлфт, Нідэрланды — , Дэлфт) — галандскі натураліст, канструктар мікраскопаў, заснавальнік навуковай мікраскапіі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1680), даследаваў з дапамогай сваіх мікраскопаў структуру розных формаў жывой матэрыі.

Зрабіў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. З іх дапамогай назіраў і замалёўваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, найпрасцейшых, раслінныя і жывёльныя клеткі, будову мышцаў і іншых частак і органаў больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе змяшчаецца сфарміраваны зародак, а яйцо служыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), галоўным чынам Лонданскаму каралеўскаму таварыству.

Літаратура Левенгук // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999. — С. 178.

Катэгорыя:Вучоныя Нідэрландаў Катэгорыя:Вынаходнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Вынаходнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Постаці пратысталогіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Нідэрландах