Фры́зскія астравы (Фрысла́ндскія, Ва́тавыя астравы) (, ) — архіпелаг на паўночным захадзе Еўропы ў Паўночным моры.
Астравы пралягаюць ланцужком уздоўж узбярэжжа трох краін з захаду на ўсход на працягу больш за 250 кіламетраў, адгароджваючы ад Паўночнага так званае Ватавае мора. Астравы ўключаны ў склад тэрыторыі Нідэрландаў, Германіі і Даніі.
Астравы маюць дзюннае паходжанне. Знаходзяцца ў прыліўна-адліўнай зоне Паўночнага мора.
Архіпелаг атрымаў сваю назву ад Фрызіі, уздоўж тэрыторыі якой ён размешчаны. Фрызія з'яўлялася месцам жыхарства фрызскага народа.
У зоне астравоў размяшчаюцца вусці многіх паўнаводныя рэк Еўропы: Эльба, Эмс, Везер. Уздоўж астравоў праходзяць важныя транспартныя марскія шляхі.
Астравы падзяляюцца на: Заходне-Фрызскія астравы Тэксел Вліланд Тэрсхелінг Амеланд Схірманіког Ратумерплат Ратумерог Усходне-Фрызскія астравы Боркум Юіст Нордэрней Бальтрум Лангеог Шпікерог Вангерогэ Паўночна-Фрызскія астравы Пельворм Нордштранд Халіген Амрум Фёр Зільт Ромё Манё Фанё
Літаратура
Спасылкі Фёр: «зялёны востраў» у Паўночным моры
Катэгорыя:Астравы Паўночнага мора Катэгорыя:Астравы Германіі Катэгорыя:Астравы Даніі Катэгорыя:Астравы Нідэрландаў Катэгорыя:Фрызія