Нант (, , гало Naunnt альбо Nàntt) — шосты па велічыні горад Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Атлантычная Луара і рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар, у мінулым — сталіца герцагства Брэтань. Знаходзіцца ў вусці ракі Луара, за 56 км ад яе ўпадзення ў Атлантычны акіян ля Сен-Назера. Насельніцтва на 2005 год складала 281 800 жыхароў.

Славутасці

Багатая архітэктурная спадчына Нанта, у значнай ступені створаная ў XVIII—XIX стагоддзях, дазволіла ўзнагародзіць яго званнем горада мастацтваў і гісторыі. У горадзе вялікая колькасць помнікаў і цікавых месцаў, сярод якіх:

Замак брэтонскіх герцагаў XII стагоддзя, адкрыты пасля рэстаўрацыі ў 2007 годзе Гатычны Кафедральны сабор Святых Пятра і Паўла XV стагоддзя Базіліка Святога Мікалая 1844—1869 гадоў у стылі неаготыка Царква Нотр-Дам-дэ-Бон-Пор, або Святога Людвіка, 1852—1858 гадоў Сярэднявечны квартал Буфэ з драўлянымі фахверкавымі дамамі XV стагоддзя Каралеўская плошча (Place Royale) з фантанам, які адлюстроўвае Луару і яе прытокі Востраў Фейдо — сярэднявечная гавань Нанта Будынак прэфектуры дэпартамента Атлантычная Луара XVIII стагоддзя, былы будынак Лічыльнай палаты Брэтані Будынак тытунёвай мануфактуры 1861—1866 гадоў Гандлёвая галерэя «Пасаж Памеры» сярэдзіны XIX стагоддзя, спалучэнне неакласікі і эклектыкі Вежа «Брэтань» — 37-павярховы офісны будынак вышынёй 144 м, трэці па вышыні будынак Францыі за межамі Парыжа Будынак кандытарскай кампаніі LU, адзін з сімвалаў горада Парк тэхнічных атракцыёнаў Машыны вострава Нант Гарадскі батанічны сад, японскі сад на востраве Іль-дэ-Версаль, парк Бажуар

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Ганна Брэтонская Мішэль Каломб

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар Катэгорыя:Камуны дэпартамента Атлантычная Луара