Капенгагенскі ўніверсітэт — адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Знаходзіцца ў Капенгагене. Дзяржаўны.

Заснаваны ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі факультэт. У 1736 створаны юрыдычны (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філасофскі і медыцынскі факультэты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны.

У канцы ХХ ст. дзейнічалі факультэты: тэалагічны, юрыдычны, сацыяльных навук, гуманітарны, медыцынскай біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некаторыя курсы выкладаюцца на англійскай.

Мае музеі: батанічны, заалагічны, мінералагічны, гісторыі медыцыны. Бібліятэка з 1482 (каля 1 млн тамоў).

Выкладчыкі Расмус Барталін Харальд Гёфдынг Марцін Кнудсен Арні Магнусан

Выбітныя выпускнікі Ота Есперсен, дацкі лінгвіст Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт Енс Крысціян Скоу, дацкі хімік Эміль Хрысціян Хансен, дацкі батанік і мікрабіёлаг Людвіг Хольберг, дацкі пісьменнік Енс Петэр Якабсен, дацкі пісьменнік

Гл. таксама Абсерваторыя Капенгагенскага ўніверсітэта Абсерваторыя Брорфельдэ +

center|250px center|250px center|250px Філалагічны і філасофскі факультэты Музей геалогіі Інстытут Нільса Бора

Спасылкі

Афіцыйны сайт