thumb|Скарб рымскіх манет 1 — 2 стагоддзе н. э. у экспазіцыі музея thumb|Скарб рымскіх манет 1 — 2 стагоддзе н. э. у экспазіцыі музея
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь — музей у Мінску, размешчаны ў гістарычным будынку былога банка па вуліцы Карла Маркса, 12. Адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго фондах захоўваецца самая вялікая музейная калекцыя ў Беларусі — гэта каля 400 тыс. адзінак захоўвання. У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў — Музей гісторыі беларускага кіно, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Дом-музей І з’езда РСДРП, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі.
Нацыянальны гістарычны музей на працягу сваёй гісторыі неаднаразова змяняў назву. Свой пачатак ён бярэ з Мінскага абласнога музея, заснаванага ў 1919 г. У 1923—1930 гг. музей называўся Беларускім дзяржаўным і з’яўляўся цэнтральнай музейнай установай БССР, у 1930-я гг. — Мінскім сацыяльна-гістарычным, у 1941—1944 гг. — Мінскім гістарычным. У 1957 г. установа была адноўлена пад назвай Беларускі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей, а ў 1964 г. ён атрымаў назву — Дзяржаўны музей БССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у 1992 г., музей быў у чарговы раз перайменаваны — у Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. У 2009 г. установа атрымала цяперашнюю назву.
Гісторыя Мінскі гарадскі музей (1912) Мінскі гарадскі музей быў арганізаваны ў 1912 г. Мінскім таварыствам аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі (1912) пры падтрымцы Мінскай гарадской думы і захоўваў і экспанаваў сабраныя членамі Таварыства калекцыі мінералаў, узоры глеб, пудзіла птушак і жывёл, манеты, узоры народнай творчасці і інш. У музеі налічвалася пяць аддзелаў: археалагічны, прыродазнаўства, гістарычны, мастацка-прамысловы, этнаграфічныУлица Володарского ( Серпуховская). Музей прыпыніў дзейнасць у сувязі з Першай сусветнай вайной. У 1920 г. фонды музея былі перададзены Мінскаму абласному музею (пераўтворанаму ў Беларускі дзяржаўны музей)Минский городской музей (1912).
Мінскі абласны музей — першы беларускі дзяржаўны музей (1919—1923) Сучасны Нацыянальны гістарычны музей Беларусі вядзе адлік сваёй гісторыі ад Мінскага абласнога музея, з’яўленне якога стала магчымым пасля абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці. Ён быў адкрыты ў будынку былога Дваранскага сходу ў 1919 г. (будынак на скрыжаванні сучасных вуліц Маркса і Энгельса не захаваўся да нашага часу). Асновай музейнага збору новай установы сталі канфіскаваныя бальшавіцкай уладай рэчы заможных гараджан і ўладальнікаў шляхецкіх сядзіб, а таксама фонды Мінскага гарадскога музею (1912).
Польска-савецкая вайна 1919—1921 гг. прывяла невялікую музейную калекцыю (1 тыс. прадметаў мастацтва, 2 тыс. адзінак нумізматыкі на 1921 г.) у жудасны стан. Аднак з пачаткам палітыкі беларусізацыі на музейную справу звярнулі ўвагу: у Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы Беларусь (ССРБ) было вырашана стварыць цэнтралізаваную музейную сетку на чале з Мінскім абласным музеем. На той час установа ўжо размяшчалася ў будынку былой Пакроўскай царквы на архірэйскім падвор’і па вуліцы Скобелеўскай, 1 (у сучаснасці — частка архітэктурнага комплексу Акруговага Дома афіцэраў).
У 1921—1922 гг. музейныя работнікі праводзілі інтэнсіўную працу па збору і інвентарызацыі калекцый. У ліку найбуйнейшых паступленняў таго часу варта прыгадаць калекцыю тканін і вопраткі, якую сабрала экспедыцыя Наркамасветы ў Слуцкім павеце. Збор музея ўзбагацілі рукапісныя кнігі, нумізматычная калекцыя, культавыя рэчы былога Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, вернутыя з Разані, дзе яны знаходзіліся ў эвакуацыіЛастоўскі, В. Беларускі дзяржаўны музей // Наш край. — 1927. — № 10. — С. 49—51.. Мінскае таварыства гісторыі і старасветчыны перадала музею матэрыялы археалагічных раскопак у Заслаўі і рэшткі калекцый былога Мінскага гарадскога музея.
На напаўненне музейнага збору звярнула ўвагу дзяржаўная ўлада: Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК) ахвяраваў калекцыю старажытных манет, Савет Народных Камісараў (СНК) — калекцыю акварэляў XIX ст., наркамат земляробства — карціны і старажытную зброю. Галоўны музейны фонд РСФСР перадаў невялікую калекцыю фарфору і прадметаў выяўленчага мастацтва. Шэраг каштоўных прадметаў быў ахвяраваны музею прыватнымі асобамі. Так, адзін з найбольш каштоўных падарункаў зрабіў супрацоўнік Цэнтрархіва БССР І. Барашка. Гэта былі прадметы з мінскай выставы 1918 г., наладжанай І. Луцкевічам і А. Іпелем.
Фонды і экспазіцыя музея яшчэ знаходзіліся ў стане фарміравання, калі 19 лістапада 1922 г. у яго ўвайшла першая вучнёўская экскурсія.
Беларускі дзяржаўны музей — цэнтральная музейная ўстанова Беларусі (1923—1929) 31 жніўня 1923 г. музей атрымаў назву Беларускага дзяржаўнага і, згодна з уласным Палажэннем, стаў «цэнтральнай установай для захавання прадметаў і калекцый мастацкага, гісторыка-археалагічнага і этнаграфічнага характару, якія маюць агульнарэспубліканскае і агульнанавуковае значэнне»Герасімовіч, У. А. Беларускі дзяржаўны музей у нацыянальна-культурным адраджэнні 20-х гадоў // Культурная спадчына ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці народа: Матэрыялы да навукова-тэарэтычнай канферэнцыі / Акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Фонд фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь; Уклад. А. М. Кулагін. — Мн.: [б. в.], 1994. — 127 с. — С. 96.. У першы год існавання Беларускі дзяржаўны музей (далей — БДМ) быў адкрыты для наведвання па нядзелях з 12 да 15 гадзін (адзін раз у месяц музей працаваў з 14 да 19 гадзін, каб даць магчымасць аглядаць экспазіцыі працуючым), экскурсіі праводзіліся па папярэднім запісе, і ўваход быў платны: 5 капеек для чырвонаармейцаў і навучэнцаў; 10 капеек для членаў прафсаюзаў і 20 капеек для астатніх катэгорый, сяляне ад аплаты вызвалялісяГужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі (1918—1941 гг.) / А. А. Гужалоўскі; Навук. рэд. У. М. Міхнюк. — Мінск: НАРБ, 2002. — 164, с., л. іл. — С. 30. — ISBN 985-6372-22-4.. Музей складаўся з аддзелаў: этнаграфічнага, яўрэйскага, навукова-археалагічнага (пададдзелы нумізматыкі і куток Мінска), мастацкага, царкоўнага, прыроды Беларусі, саматужна-прамысловагаНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 42. — Влп. 1. — Спр. 1061. — С. 1—4..
У 1924 годзе ў структуру Беларускага дзяржаўнага музея былі далучаны філіялы: Дзяржаўны гістарычны музей пралетарскай культуры ў Магілёве і Губернскі гісторыка-археалагічны музей у Віцебску (з 1926 г. — яшчэ і Гомельскі дзяржаўны культурна-гістарычны музей).
Наступныя гады былі перыядам актыўнага збору музейных прадметаў. У Мінск перавезлі калекцыі музея былой Мсціслаўскай духоўнай семінарыі, былога музея ў Горы-Горках, найбольш каштоўныя прадметы са Слуцкага краязнаўчага музея. Бабруйскае краязнаўчае таварыства перадало ў Мінск 537 сярэбраных манет 1612—1650 гг. У 1926 г. з Віцебскага музея ў БДМ перададзены помнікі яўрэйскай культуры з былой прыватнай калекцыі А. Брадоўскага.
Акрамя таго калекцыі папаўняліся за кошт ахвяраванняў грамадзян і планавых экспедыцый. Напрыклад, летам 1926 г. археалагічны аддзел музея праводзіў раскопкі Банцараўшчынскага гарадзішча, даследаваў курганы каля Лагойска, а таксама стаянку каменнага веку ў Кострыне каля Пухавіч. Этнаграфічны аддзел правёў дзве экспедыцыі на Мазыршчыну і Барысаўшчыну. Яўрэйскі аддзел музея праводзіў экспедыцыю па збору музейных прадметаў у Калінінскай акрузе (адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у г. Клімавічы).
Кіраўніцтва музея намагалася вярнуць у Беларусь першакласныя помнікі беларускай культуры, якія былі вывезены ў канцы XVIII — пачатку XX ст. у Расію. Аднак удалося вярнуць нямногае: шрыфт і абсталяванне старажытнай яўрэйскай друкарні, старажытнай работы Тору, ханукальную лампаду любавіцкага равіна Шэерсона, сярэбраныя ўпрыгожванні да Торы, сярэбраны крыж XVII ст. з Заслаўскай царквы і два слуцкія паясы. Просьбы па вяртанні астатніх каштоўных помнікаў беларускага паходжання СНК СССР адхіліў. Замест гэтага за 1926—1927 гг. з Расіі ў музейны фонд БДМ было перададзена каля 70 карцін рускіх мастакоў (І. Айвазоўскага, І. Рэпіна, К. Макоўскага, Г. Сямірадскага, В. Сярова і інш.), каля 600 старажытных манет, больш за 40 старажытных прадметаў з фарфору і крышталю, 40 гравюр, скульптуры М. Антакольскага, 5 абразоў і 40 кніг па гісторыі мастацтва. Працэс рэстытуцыі музейных прадметаў з РСФСР на гэтым спыніўся.
10 кастрычніка 1926 года ў Беларускім дзяржаўным музеі адкрылася новая экспазіцыя (складалася з 6 аддзелаў: гісторыка-археалагічнага, нумізматычнага, этнаграфічнага, яўрэйскага, мастацкага, царкоўнага), створаная на сістэматычнай, пакалекцыйнай форме падачы прадметаўГужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі… — С. 30.. Значную частку музейнай прасторы займала мастацкая экспазіцыя: тры пакоі былі аддадзены пад творы рускіх мастакоў XIX — пачатку XX ст., адзін — пад выстаўку «Старажытны беларускі партрэт». У памяшканні былой хатняй архірэйскай царквы разгарнулася этнаграфічная экспазіцыя. Дадаткова ў новай экспазіцыі былі прадстаўлены археалагічная і яўрэйская калекцыі. Праводзіліся і часовыя выставы, сярод якіх варта адзначыць экспанаванне у 1927 г. слуцкіх паясоў.
Нягледзячы на абмежаваны па часе доступ наведвальнікаў у музей, яго папулярнасць расла. Так, калі ў 1924/1925 акадэмічным годзе яго наведала 11 696 чалавек, то ў 1926/1927 — 16 671. У 1926/1927 годзе штат музея складаўся з 12 чалавек: дырэктара, яго намесніка, трох навуковых супрацоўнікаў і сямі тэхнічных работнікаў. Музейны фонд складаў больш за 30 тыс. адзінак захоўвання.
У маі 1927 г. на пасаду дырэктара быў прызначаны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, этнограф, філолаг і калекцыянер Вацлаў Ластоўскі (адначасова ён загадваў кафедрай этнаграфіі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Найперш новы дырэктар дамогся перадачы ў БДМ нацыянальнай святыні — Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Музейная калекцыя таксама папоўнілася прадметамі з этнаграфічных экспедыцый па Случчыне, Мазыршчыне, Тураўшчыне і Мсціслаўшчыне. Пашырылася колькасць ахвяраванняў ад прыватных асоб. Напрыклад, Янка Купала ў студзені 1928 г. перадаў музею сярэбраны крыжык, шкляное баккара, жалезны старасвецкі замок, а этнограф А. Сержпутоўскі — каля 50 прадметаў побыту, сабраных ім улетку 1924 г. у Аршанскай акрузе. На 1928 г. у фондах музея ўжо знаходзілася каля 60 тыс. адзінак захоўвання. Асаблівай пашанай карысталася ўнікальная калекцыя беларускай іканапіснай школы (найстарэйшым быў абраз Іллі прападобнага ад 1447 г.), экспанаваць якую з прычыны атэістычнай палітыкі не было магчымасці. Музей быў распарадкаваны па наступных аддзелах: археалагічны, нумізматычны і сфрагістычны, мастацкі, царкоўна-археалагічны, этнаграфічны, старабеларускай вайсковасці, яўрэйскі, «Стары Мінск».
На мяжы 1920-1930-х гг. адбыліся кардынальныя змены ў арганізацыі музейнай справы БССР. У жніўні 1928 г. рэгіянальныя філіялы музея сталі самастойнымі гаспадарчымі адзінкамі, а ў 1929 г. камісія Наркамасветы рэзка раскрытыкавала кіраўніцтва Белдзяржмузея за экспанаванне партрэтаў мінскіх ваяводаў, яўрэйскіх культавых прадметаў, набыццё прадметаў царкоўнага характару і адсутнасць камуністычнай прапаганды. Былы кіраўнік музея В. Ластоўскі ў 1930 г. быў арыштаваны, а ў 1937 г. расстраляны.
Мінскі сацыяльна-гістарычны музей (1930—1941)
У 1930-я гг. для Белдзяржмузея насталі нялепшыя часы. Найперш, ён быў перайменаваны ў Мінскі сацыяльна-гістарычны музей, выселены з будынка архірэйскага падвор’я (Чырвонаармейская, 3) і перанесены ў чатыры пакоі Дома селяніна (у цяперашнім будынку кіраўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі музей заставаўся да 1944 г.)