Джордж Стэ́фенсан, таксама Джордж Стывенсан (; 9 чэрвеня 1781, Уілэм, графства Нартамберленд — 12 жніўня 1848, Чэстэрфілд, графства Дэрбішыр) — англійскі вынаходнік, інжынер-механік.
Сусветную вядомасць набыў дзякуючы вынайдзенаму ім паравозу «Ракета». Лічыцца адным з «бацькоў» чыгункі. Абраная ім шырыня каляіны рэйкавага пуці, роўная 1435 мм (4 фута 8 ½ цаляў, так званая «Стэфенсанаўская» або «нармальная каляіна»), стала самай распаўсюджанай у Заходняй Еўропе і да гэтага часу з’яўляецца стандартам на чыгунках многіх краін свету.
Крыніцы
Літаратура
Виргинский В. С. Джордж Стефенсон. 1781—1848. — М.: Наука, 1964. — 214 с., 1 л. портр. : ил.; 20 см. — (Научно-биографическая серия/ Акад. наук СССР). Абрамов В. Я. Джордж Стефенсон и Роберт Фултон, их жизнь и научно-практическая деятельность // Гутенберг. Уатт. Стефенсон. Фултон. Дагер Ньепс. Эдисон. Морзе. Биографические повествования. (Из серии «Жизнь замечательных людей. Биографическая библиотека Флорентия Павленкова»). — Челябинск: Урал, 1996. — 438 с. — ISBN 5-88294-066-4.
Катэгорыя:Вынаходнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Машынабудаўнікі Катэгорыя:Чыгуначнікі