«Atlas Coelestis» — атлас зорнага неба, заснаваны на назіраннях Першага каралеўскага астранома Джона Флемсціда, выдадзены ў 1729 годзе, ужо пасля яго смерці.
«Атлас» мае самы вялікі фармат з усіх выдадзеных да таго часу і ўключае 26 карт асноўных сузор’яў, бачных з Грынвіча, з малюнкамі ў стылі ракако аўтарства Джэймса Торнхіла. У ім таксама прыведзены дзве планісферы, створаныя Абрахамам Шарпам.
Гісторыя Да з’яўлення дадзенага атласа ў Брытаніі існаваў апублікаваны ў 1725 годзе каталог «Stellarum inerrantium Catalogus Britannicus» (або проста «British Catalogue» — «Брытанскі каталог») на 2919 зорак.
Адной з асноўных мэт новага выдання «Атласа» было жаданне Джона Флемсціда змяніць відарыс сузор’яў, прыняты Ёганам Баерам у яго «Уранаметрыі» (1603 год). Баер размясціў выявы сузор’яў у выглядзе знізу (а не спераду, як гэта вялося з часоў Пталамея), што пераварочвала зорнае неба і стварала залішнюю блытаніну пры выкарыстанні.
«Atlas Coelestis» быў выдадзены толькі праз дзесяць гадоў пасля смерці Флемсціда яго ўдавой, пры дапамозе Джозефа Кроствэйта (Joseph Crosthwait) і Абрахама Шарпа, стаўшы першым такім выданнем, заснаваным на тэлескапічных назіраннях.
Публікацыя мела поспех, стаўшы асноўным аб’ектам спасылак прафесійных астраномаў на бліжэйшы стагоддзе. Аднак, працу крытыкавалі па трох пунктах: цана была высокая, памер вялікі (што рабіла выкарыстанне нязручным), і мастацкае якасць была невысокай (асабліва крытыкавалі ілюстрацыі Торнхіла, у прыватнасці, відарыс Вадаліва). Гэта прывяло Джона Бевіса да спробы палепшыць атлас; ў 1745 годзе ён выдаў Uranographia Britannica — меншых памераў, з унесенымі ўдакладненнямі і больш мастацкімі малюнкамі. Аднак праца не была выдадзена афіцыйна, і на бягучы момант вядома ўсяго 16 яе копій.
У выніку, пасля дадатковых даследаванняў, зробленых у 1690-х, французскі інжынер Нікалас Фарцін (Nicolas Fortin) у 1770-х пад кантролем астраномаў Ле Маніера (Pierre Charles Le Monnier) і Шарля Месье з Французскай акадэміі навук, праца была абноўлена. Новая версія, названая Atlas Fortin-Flamsteed, была у тры разы менш арыгінала, але захавала тую ж структуру табліц. Акрамя таго, было праведзена мастацкае рэтушаванне шэрагу ілюстрацый — у прыватнасці, Андрамэды, Дзевы і Вадалея . Назвы сузор’яў былі дадзены на французскай мове; акрамя таго, былі дададзены некаторыя туманнасці, адкрытыя пасля смерці Флемсціда . У 1795 годзе была апублікавана яшчэ адна абноўленая версія, з дапоўненай колькасцю туманнасцяў.
Катэгорыя:Атласы зорнага неба Катэгорыя:Кнігі 1729 года