thumb|Дэкартава сістэма каардынат на плоскаці Сістэма каардынат (слова Каардынат паходзіць ад , сумесна падпарадкаваны) — комплекс вызначэнняў, які ажыццяўляе метад каардынат, г.зн. спосаб вызначаць палажэнне кропкі або цела з дапамогай лічбаў або іншых сімвалаў. Сукупнасць лічбаў, якія вызначаюць палажэнне канкрэтнай кропкі, называецца каардынатамі гэтай кропкі.

у матэматыцы каардынаты — сукупнасць лічбаў, супастаўленых кропкам мнагастайнасці ў карце пэўнага атласа.

у элементарнай геаметрыі каардынаты — велічыні, якія вызначаюць палажэнне кропкі на плоскасці і ў прасторы. На плоскасці палажэнне кропкі часцей за ўсё вызначаецца адлегласцю ад дзвюх прамых (каардынаты восяў), якія перасякаюцца ў адной кропцы (пачатку каардынат) пад прамым вуглом; адна з каардынат называецца ардынатай, іншая — абсцысай. У прасторы паводле сістэмы Дэкарта палажэнне кропкі вызначаецца адлегласцямі ад трох плоскасцяў каардынат, якія перасякаюцца ў адной кропцы пад прамымі вугламі адзін да аднаго, альбо сферычнымі каардынатамі, дзе пачатак каардынат знаходзіцца ў цэнтры сфэры.

right|thumb|Сферычныя каардынаты

у геаграфіі каардынаты — шырата, даўгата і вышыня над вядомым агульным узроўнем (напрыклад, акіяну). Гл. артыкул геаграфічныя каардынаты.

у астраноміі каардынаты — велічыні, з дапамогай якіх вызначаецца палажэнне зоркі, напрыклад, простае ўзняцце і схіленне.

Нябесныя каардынаты — лічбы, з дапамогай якіх вызначаюць палажэнне свяціл і дапаможных кропак на нябеснай сферы. У астраноміі выкарыстоўваюцца розныя сістэмы нябесных каардынат. Кожная з іх па сутнасці ўяўляе сабой сістэму палярных каардынат на сферы з адпаведным чынам абраным полюсам. Сістэму нябесных каардынат задаюць вялікім кругам нябеснае сферы (альбо яго полюсам, які ляжыць за 90° ад любой кропкі гэтага круга) з указаннем на ім пачатковай кропкі адліку адной з каардынат. У залежнасці ад выбару гэтага круга сістэмы нябесных каардынат называлася гарызантальнай, экватарыяльнай, экліптычнай і галактычнай.

Найбольш выкарыстоўваемая сістэма каардынат — прамавугольная сістэма каардынат (таксама вядомая як дэкартава сістэма каардынат).

Каардынаты на плоскасці і ў прасторы можна ўводзіць бясконцай колькасцю розных спосабаў. Рашаючы тую ці іншую матэматычную альбо фізічную задачу метадам каардынат, можна выкарыстоўваць розныя каардынатныя сістэмы, абіраючы тую з іх, у якой задача рашаецца прасцей альбо зручней у дадзеным канкрэтным выпадку. Вядомым абагульненнем сістэмы каарданыт з'яўляюцца сістэмы адліку і сістэмы рэферэнцыі.

* Катэгорыя:Элементарная матэматыка Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы