Пастаянная палата міжнароднага правасуддзя — судовы орган, які працаваў пры Лізе Нацый ў 1922—1940 гг., згодна з прынятым у 1920 г. статутам. Складаўся з 11, пазней 15 суддзяў. Рэзідэнцыя ў Гааге, затым у Жэневе (з 1940 года). Працоўныя мовы: англійская, французская. Распушчаны ў 1946 г.; пераемнікам Палаты стаў Міжнародны суд ААН.
Спасылкі
Даведка на worldcourts.com Дакументы і гісторыя ППМП на worldcourts.com Публікацыі ППМП на сайце МС ААН
Катэгорыя:Ліга Нацый Катэгорыя:Міжнародныя судовыя органы Катэгорыя:Гістарычныя судовыя органы Катэгорыя:Суды ў Гаазе