thumb|235px| Рэгіён на карце заходняга паўшар'я Арыдаамерыка («засушлівая Амерыка») — культурна-гістарычны рэгіён дакалумбавай гісторыі Цэнтральнай Амерыкі. Тэрмін Арыдаамерыка адносіцца да паўночнай часткі Мексікі. Яго прапанаваў Паўль Кірхгоф у супрацьлегласць Месаамерыцы, якая займае яе паўднёвую частку. Проціпастаўленне дадзеных тэрмінаў паўстала з-за значных культурных адрозненняў паміж двума рэгіёнамі. Некаторыя археолагі нават вылучаюць трэцюю буферную зону пад назвай Аазісамерыка.

Характарыстыка рэгіёна У адрозненне ад Месаамерыкі, у Арыдаамерыцы — сухі, засушлівы клімат, менш спрыяльныя для жыцця чалавека геаграфічныя ўмовы. Па дадзенай прычыне жыхары рэгіёна былі ў асноўным качэўнікамі. Карэнныя жыхары рэгіёна былі вядомыя пад зборнымі назвай «чычымекі», што на мове наўатль азначала «варвары, бескультурныя».

Склад рэгіёна У склад Арыдаамерыкі ўваходзіць тэрыторыя мексіканскіх штатаў: Агуаскальентэс Ніжняя Каліфорнія Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія Кааўіла Чыўаўа Дуранга Нуэва-Леон Сан-Луіс-Патасі Санора Тамауліпас Сакатэкас у таксама паўночная частка штатаў: Ідальга Гуанахуата Керэтара Халіска Сіналоа

Індзейцы Арыдаамерыкі

Археалагічныя культуры Арыдаамерыкі наскальныя малюнкі Ніжняй Каліфорніі Культура Капач Традыцыя шахтавых магіл Перыку Гуачымантанес Тэўчытланская традыцыя

Гл. таксама Культурныя арэалы Амерыкі Класіфікацыя індзейцаў

Спасылкі Pobladores de Aridoamerica

Катэгорыя:Дакалумбавы культуры Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Катэгорыя:Мексіка