Шата РуставеліНапісанне імя і прозвішча Шата Руставелі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.472. (, 1160-1166?-1216) — грузінскі дзяржаўны дзеяч і паэт XII стагоддзя, аўтар хрэстаматыйнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры».

Біяграфія Біяграфічныя звесткі пра паэта вельмі бедныя. Мянушку «Руставелі» ён, відавочна, атрымаў па месцы свайго нараджэння ў сяле Руставі. Геаграфічных пунктаў з назвай Руставі ў тую эпоху існавала некалькі. Па некаторых дадзеных, паэт належаў да знакамітага роду і быў уладароў Рустаўскага маярату.

Пераклады Поўныя пераклады «Віцязя ў тыгравай шкуры» ёсць на нямецкай (Leist, «Der Mann im Tigerfelle», Лейпцыг, 1880), французскай («La peau de léopard», 1885), англійскай, арабскай, азербайджанскай, армянскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, курдскай, персідскай, японскай, чувашскай (2008, у перакладзе Юхма Мішы), на іўрыце, хіндзі і інш.

На беларускую мову паэму пераклалі Алесь Звонак і Мікола Хведаровіч, яна выйшла асобным выданнем у 1996 годзе. На рускую мову сярод іншых перакладаў С. А. Клычкоў.

Літаратура

Віцязь у тыгравай шкуры. Мн., 1996, (Перакладчыкі А.Звонак і М.Хведаровіч)

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Грузіі Катэгорыя:Паэты XII стагоддзя Катэгорыя:Паэты XIII стагоддзя Катэгорыя:Паэты Грузіі Катэгорыя:Грузінамоўныя паэты