Пій VII (), свецкае імя: Грэгорыа Луіджы Барнаба К’ярамонці (;14 жніўня 1742 — 20 жніўня 1823) — Папа Рымскі з 14 сакавіка 1800 да 20 жніўня 1823 года.

У час яго пантыфікату важным юрыдычным дакументам касцёлу стала падпісаная ў 1801 годзе Піем VII і Напалеонам Банапартам дамова (канкардат) паміж апостальскай сталіцай і Францыяй, якая стала ўзорам для падпісання дамоў паміж Ватыканам і іншымі краінамі Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Асноўныя ўмовы канкардату палягалі на тым, што:

Каталіцызм абвяшчаўся «рэлігіяй большасці французаў», аднак каталіцызм не лічыўся афіцыйнай рэлігіяй і захоўвалася свабода веравызнання, у прыватнасці, для пратэстантаў. Папа меў права здымаць епіскапаў, аднак дазвол на заняцце даваў французскі ўрад. Дзяржава аплачвала царкоўныя выдаткі, а духавенства дае клятву вернасці дзяржаве. Царква адмаўляецца ад усіх прэтэнзій на зямлю, забраную ад яе пасля 1790 году.

Яшчэ ў 1801 годзе, па просьбе расійскага імператара Паўла І Папа Пій VII аднавіў ордэн езуітаў у Расійскай імперыі, а ў 1814 годзе аднавіў ордэн па ўсім свеце, назваўшы энцыкліку, якая пра гэта абвяшчала, «Sollicitudo omnium ecclesiarum» — Клопат пра ўсю царкву.

Крыніцы

Катэгорыя:Папы Рымскія