Брэшыя, таксама БрэшаВарыянты напісання Брэшыя, Брэша ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.302., (, на брешыянскім дыялекце Brèhä, , зах.-ламб. Bressa, Brèscia, ) — горад на поўначы Італіі, у Ламбардыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны каля падножжа Альпаў. Транспартны вузел. Важны прамысловы і гандлёвы цэнтр. Гісторыя Заснаваны ў 6 стагодді да н. э. галамі. З 225 года да н.э. рымская калонія, з 4 стагоддзя н.э. рэзідэнцыя біскупства. З 774 года ў імперыі Каралінгаў. У 1127 годзе тут утварылася вольная гарадская камуна. У 1429—1797 гадах пад уладай Венецыі, мела аўтаномію, у 1137 годзе барацьбу супраць сеньёра горада ўзначаліў Арнольд Брэшыянскі. З 1797 года ў складзе Цызальпінскай Рэспублікі. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 разам з Ламбарда-Венецыянскай вобласцю адышла да Аўстрыі. Пазней у складзе Італьянскага каралеўства. У Другую сусветную вайну моцна разбурана авіяцыйнымі бамбардзіроўкамі.
Насельніцтва
Адукацыя и культура Брэшыйскі ўніверсітэт Эканоміка Чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (аўта- і авіябудаванне, сельскагаспадарчае і тэкстыльнае), электратэхнічная і радыёэлектронная, хімічная, лёгкая (тэкстыль, адзенне, абутак), ваенная, гарбарная. Традыцыйная вытворчасць музычных інструментаў (арганаў). Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Нікола Тарталья (1499—1557) — італьянскі матэматык Марко Лудзага (1950—2022) — кіраўнік Суверэннага Мальтыйскага ордэна
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Ламбардыі