Сатана (ад  — «праціўнік», «паклёпнік») — у рэлігійна-міфалагічных уяўленнях аўраамічных рэлігій (іўдаізму, хрысціянства і ісламу) галоўны праціўнік Бога і нябесных сіл, які ўяўляе сабой вышэйшае ўвасабленне зла і штурхае чалавека на шлях духоўнай пагібелі.

У шэрагу кніг Старога Запавету Сатаной называецца анёл, які выпрабоўвае веру праведніка (гл. Іоў. 1:6-12). У Евангеллях паказваецца, што Сатана ўпаў з неба (). Апостал Павел сцвярджае, што Сатана здольны змяняцца (μετασχηματίζεται) у анёла святла (άγγελον φωτός) (2Кар. 11:14). У Апакаліпсісе Сатана выступае як Цмок і Д’ябал — правадыр цёмных анёлаў у бітве з архангелам Міхаілам (Адкр. 12:7-9; 20:2,3,7-9).

Гл. таксама Супай Сатанізм Д’яблапаклонства

Спасылкі

Катэгорыя:Дэманы ў хрысціянстве Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Сатанізм Катэгорыя:Літаратурныя злачынцы Катэгорыя:Іўдаістычная міфалогія Катэгорыя:Евангелле паводле Лукі Катэгорыя:Персанажы Адкрыцця Катэгорыя:Евангелле паводле Яна Катэгорыя:Евангелле паводле Матфея