Мінскія магілы (кіт. 明十三陵, míng shísān líng) — месца пахавання кітайскіх імператараў дынастыі Мін за 50 кіламетраў ад Пекіна каля падножжа гары Цяньшоў (天寿山). На Мінскіх магілах пахаваны 13 з 16 імператараў дынастыі Мін.

Будаўніцтва манумента пачалося пры імператары Юнлэ ў 1409 годзе, па загаду якога быў таксама ўзведзены Забаронены горад у Пекіне. Да смерці сваёй жонкі імператар абраў гэтыя мясціны для будаўніцтва свайго маўзалея Чанлін. Чанлін з’яўляецца самым вялікім з магільных манументаў Мінскіх магіл і лічыцца самым імпазантным месцам пахавання імператараў у кітайскай гісторыі. Будаўніцтва манументальнага комплекса было скончана ў 1427 годзе. Да заняпаду Мінскай дынастыі ў 1644 годзе на Мінскіх магілах былі пахаваны 13 імператараў дынастыі Мін. Акрамя імператарскіх магіл, на тэрыторыі манумента маюцца сем магіл імператарскіх канкубінаў і адна магіла еўнуха.

Магіла Імператар

Цулін 祖陵 zuling

Хуанлін 皇陵 huangling

Сяолін 孝陵 xiaoling

Чанлін 长陵 changling 朱棣

Сяньлін 献陵 xianling

Цзінлін 景陵 jingling

Юйлін 裕陵 yuling

Цзінцілін 景帝陵 jingdiling

Маолін 茂陵 maoling

Тайлін 泰陵 tailing

Сяньлін 显陵 xianling

Канлін 康陵 kangling

Юнлін 永陵 yongling

Джаолін 昭陵 zhaoling

Дынлін 定陵 dingling

Цінлін 庆陵 qingling

Дэлін 德陵 deling

Сылін 思陵 siling

Спасылкі

Пекин. Могилы императоров династии Мин

Катэгорыя:Славутасці Кітая Катэгорыя:Дынастыя Мін