Мартулі́ (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Дунілавіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 37 км на ўсход ад Паставаў, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Дунілавіч.

Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Валкалата Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Струцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 21 чэрвеня 2023 года — у склад Валкоўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области.

Насельніцтва 1921 год — 53 жыхары, 10 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 37.. 1931 год — 46 жыхароў, 12 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43.

Этымалогія назвы Назва паходзіць ад прозвішча Мартуль, якое ўтварылася ад кананічнага хрысціянскага імя Марцін (Мартын)Газета Пастаўскі край (Газета Пастаўскі край).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дунілавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна