Бе́нджамін Фра́нклінНапісанне імя і прозвішча Бенджамін Франклін у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 16., Мн., 2003, С.456. (; —) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амерыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыпламат, грамадскі дзеяч, пісьменнік.
З 1729 года выдаваў у горадзе Філадэльфія «Pennsylvania Gazette» («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—1757 гадах «Альманах беднага Рычарда». Заснаваў у Філадэльфіі першую ў ЗША публічную бібліятэку (1731), Пенсільванскі ўніверсітэт (1740), Амерыканскае філасофскае таварыства (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 года вёў эксперыменты з атмасфернай электрычнасцю, у 1752 годзе прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А. Сміта) працоўную тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—1764 гадах член палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757—1762) і іншых паўночнаамерыканскіх калоній (1764—1775) у Лондане. У час вайны за незалежнасць ЗША член Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША, пасланнік ЗША ў Парыжы (1776—1785), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 г. і Версальскага мірнага дагавора 1783 г. Адзін з распрацоўшчыкаў канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар эсэ, сатырычных твораў, мемуараў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Бацькі-заснавальнікі ЗША Катэгорыя:Генеральныя паштмайстры ЗША Катэгорыя:Рэвалюцыянеры ЗША Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Постаці амерыканскай геаграфіі Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША Катэгорыя:Гісторыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Абаліцыяністы ЗША Катэгорыя:Масоны ЗША Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Паслы ЗША ў Францыі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Палітыкі ЗША Катэгорыя:Бенджамін Франклін