Эдвард Лі Торндайк (; , Уільямсберг, штат Масачусетс, ЗША — ) — амерыканскі псіхолаг.
Біяграфія Працаваў амаль усю сваю кар'еру ў Педагагічным каледжы Калумбійскага ўніверсітэта. Яго даследаванні паводзін жывёл і навучальнага працэсу ўвасобіліся ў тэорыі тыорыі канектыянізму і дапамаглі ўсталяваць навуковую аснову для сучаснай псіхалогіі адукацыі. Яшчэ ён працаваў над вырашэннем некаторых прыкладных праблем, такіх як тэставанне і экзаменаванне працаўнікоў. Ён быў сябрам праўлення Псіхалагічнай карпарацыі, і служыў прэзідэнтам Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі ў 1912 годзе.
Асноўныя працы Розум жывёл / «Animal intelligence» (1898); Адукацыйная псіхалогія / «Educational psychology» v. 1—2 (1913); Псіхалогія жаданняў, інтарэсаў і прыязнасцяў / «The psychology of wants, interest and attitudes» (1935); Прырода чалавека ў сацыяльных адносінах / «Human nature and the social order» (1940); Псіхалогія і навука адукацыі / «Psychology and the science of education: selected frighting of Edward L. Thorndike» (1962).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Біхевіярызм Катэгорыя:Псіхолагі ЗША Катэгорыя:Педагогі ЗША Катэгорыя:Прэзідэнты Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі