Бургундскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дыжон.
Гісторыя У 1722 годзе ўказам Людовіка XV у Дыжоне адкрываецца ўніверсітэт. Першапачаткова планавалася адкрыць 4 факультэты, але ўніверсітэт Безансона, які знаходзіўся паблізу, быў супраць адкрыцця новага ўніверсітэта. Кароль пайшоў на кампраміс і ў Дыжоне адкрыўся ўніверсітэт, але меў усяго адзін факультэт права. У часы Вялікай французскай рэвалюцыі ўніверсітэт зачынены ўказам Нацыянальнага канвента ў 1792 годзе і зноў адкрываецца пры кіраванні Напалеона ў 1806 годзе. Ва ўніверсітэце адкрываюцца ў гэты час два новыя факультэты: медыцыны і дакладных навук. У 1970-х гадах eніверсітэт цалкам рэфармуецца.
Структура У склад універсітэта ўваходзіць 10 факультэтаў, 10 інстытутаў і вышэйшая школа інжынераў.
Факультэты:
Факультэт права і палітычных навук. Факультэт моў і камунікацый. Факультэт філалогіі і філасофіі. Факультэт медыцыны. Факультэт эканомікі і кіравання. Факультэт навук і тэхнікі. Факультэт гуманітарных навук. Факультэт фармацэўтыкі і фармацэўтычнай біялогіі. Факультэт навакольнага асяроддзя, зямлі і жыцця. Факультэт фізічнай культуры і спорту.
Інстытуты:
Вышэйшы інстытут аўтамабіляў і транспарту. Інстытут адміністравання прадпрыемстваў. Інстытут па падрыхтоўцы дзяржаўных служачых. Інстытут вінаробства. Універсітэцкі інстытут па падрыхтоўцы прафесараў. Універсітэцкі інстытут тэхналогіі Дыжон-Асера. Універсітэцкі інстытут тэхналогіі Шалон-сюр-Сон. Універсітэцкі інстытут тэхналогіі Крэз. Прафесійны ўніверсітэцкі інстытут дакументацый прадпрыемстваў, выяў і сувязяў. Прафесійны ўніверсітэцкі інстытут кіравання ў адукацыйным, культурным і адукацыйна-падрыхтоўчым асяроддзі.
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Дыжон Катэгорыя:1722 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Францыі