Альянта Мойсэс Умала Таса (; нар. ) — перуанскі вайсковец і палітык, Прэзідэнт Перу (2011—2016).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ідэолага індзейскага нацыяналізму Ісака Умалы. Належыць да індзейцаў кечуа.
Атрымаў вайсковую адукацыю, удзельнічаў у вайсковым канфлікце супраць камуністычнай мааісцкай арганізацыі Sendero Luminoso і вайне супраць Эквадора (1995 год). У 2000 годзе узначаліў паўстанне супраць аўтарытарнага прэзідэнта Альберта Фухіморы, якое было хутка падаўлена, а Умала быў накіраваны вайсковым аташэ ў Францыю і Паўднёвую Карэю. У 2005 годзе яго брат Антаўра ўзначаліў яшчэ адно няўдалае паўстанне ў Андаўайласе, пасля чаго Альянта канчаткова звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка. У кастрычніку 2005 года Умала стварыў Перуанскую нацыяналістычную партыю, праграма якой — сінтэз ідэй сацыяльнай справядлівасці, індзейскага нацыяналізму і лацінаамерыканскай інтэграцыі. У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але набравў 45,5 % галасоў і саступіў Алану Гарсіі ў другім туры. На прэзідэнцкіх выбарах 2011 года атрымаў 31,76 % галасоў у першым туры і 51,54 % — у другім.
Паміж выбарамі 2006 і 2011 Умала адыйшоў ад радыкальных поглядаў да памяркоўных, ад падтрымкі Уга Чавеса да яго крытыкі, ад патрабаванняў шырокай нацыяналізацыі да абяцанняў спрыянню ліберальнай мадэлі эканомікі.
З 2017 года вялося расследаванне справы аб карупцыі ў дачыненні да яго, суд пачаўся ў 2022 годзе. 16 красавіка 2025 года Альянта Умала прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення воліapnews.com.
Крыніцы
Спасылкі Алексей Чернышев. Президентские выборы в Перу: второй тур пройдет без центристов Нил Никандров. «Воин, который видит всё вокруг себя»
Спасылкі Відэа цырымоніі інаўгурацыі Альянта Умалы
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Перу Катэгорыя:Палітыкі Перу Катэгорыя:Ваенныя Перу Катэгорыя:Прэзідэнты Перу Катэгорыя:Члены Перуанскай нацыяналістычнай партыі