Ӂ — 8-я літара малдаўскага кірылічнага алфавіту. Пазначае гук [dʒ]. Адпавядае літары «g» у румынскім алфавіце, калі яна пішацца перад літарамі «i» або «e». Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічным алфавіце гагаузскай мовы.
Атрымана даданнем надрадковага знака брэвіс да кірылічнай літары Ж. У румынскай кірылічнай пісьменнасці, якая ўжывалася да сярэдзіны XIX стагоддзя, замест Ӂ выкарыстоўвалася літара Џ (гэтая ж літара і дагэтуль выкарыстоўваецца для абазначэння таго ж гуку ў сербскім і македонскім алфавітах).
У малдаўскі алфавіт літара ӂ была ўведзена пастановай Савета міністраў МССР ад 17 мая 1967.
Табліца кодаў
Літара Юнікод HTML U+04C1 Ӂ U+04C2 ӂ
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Малдаўская мова