Людовік II, таксама Лаяш II (, , ; , , Чэхія — , , Венгрыя) — апошні кароль Чэхіі і Венгрыі з 1516 года, з дынастыі Ягелонаў. Загінуў у Мохацкай бітве.

Біяграфія Яго бацька заручыў яго яшчэ перад нараджэннем. 22 ліпеня 1515 года ў Вене ў саборы Святога Стэфана адбылося падвойнае вяселле яго і яго сястры Ганны з аўстрыйскімі прынцэсай (Марыя Аўстрыйская) і прынцам (Фердынанд — будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі).

У студзені 1522 года ён быў абвешчаны паўналетнім і быў каранаваны ў Секешфехервары. Краіна, якую ён прыняў, была саслаблена міжусобіцамі. Нягледзячы на дапамогу сваёй разумнай і палітычна адоранай жонкі, Лаяшу не атрымалася арганізаваць адпор турэцкай экспансіі Сулеймана Пышнага. Ён загінуў у бітве пры Мохачы, а яго рэшткі былі знойдзены толькі праз два месяцы.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Каралі чэшскія Катэгорыя:Ягелоны