Падзеі студзень: Ад чумы загінула каля паловы насельніцтва Авіньёна, рэзідэнцыі Папы Рымскага. 2 лютага: Бітва на Стрэве, баявое сутыкненне паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і Вялікага Княства Літоўскага. 7 красавіка: Карл IV заснаваў універсітэт у Празе. кастрычнік: Землятрус у Канстанцінопалі, часткова абрынуўся сабор Святой Сафіі. снежань: «Чорная смерць» (чума) распаўсюдзілася ў Шатландыі.

Нарадзіліся

Памерлі 2 лютага: Нарымонт Гедзімінавіч, у хрышчэнні Глеб, князь полацкі. 12 верасня: Жанна Бургундская, каралева Францыі