Мілаш Форман (; сапраўднае імя: Ян Томаш Форман, ; 18 лютага 1932, Часлаў, Чэхаславакія — 13 красавіка 2018, Уорэн, Канектыкут, ЗША) — чэшскі і амерыканскі , , , і .

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Часлаў. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, яго бацьку арыштавалі за распаўсюд забароненай літаратуры, ён загінуў у канцэнтрацыйным лагеры Бухенвальд. Маці загінула ў Асвенціме.

Форман вучыўся ў інтэрнаце ў Падэбрадскім замку разам з будучым першым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам. У 1963 годзе зняў кароткаметражку «Калі б не было музыкі». Яго наступны фільм «Конкурс» распавядаў пра рок-н-рол, джаз і класічныя творы чэшскіх кампазітараў. Праз год Форман зняў карціну «Чорны Пётр», завяршыўшы яе напярэдадні «Пражскай вясны» — галоўны прыз на кінафестывалі ў Лакарна (Швейцарыя). Наступныя працы Формана, «Любоўныя прыгоды бландзінкі» (1965) і «Баль пажарнікаў», былі намінаваны на прэміі «Оскар», «Залаты леў» і «Залаты глобус».

У 1968 годзе рэжысёр адправіўся ў Францыю. У гэты момант у Прагу былі ўведзеныя савецкія танкі і Мілаш прыняў рашэнне эміграваць. Ён з’ехаў у ЗША, але на працягу трох гадоў прынцыпова не зняў ніводнага фільма. У 1971 зняў «Адрыў».

У 1975 годзе зняў фільм «Палёт над гняздом зязюлі» (1975) — 5 статуэтак «Оскар», 6 «Залатых глобусаў» і іншыя прэміі.

Рок-мюзікл «Валасы» выйшаў у 1979 годзе, драма «Рэгтайм» (1981). Фільм-біяграфія «Амадэй» распавядаў пра жыццё вялікага кампазітара і яго суперніцтва з Сальеры. У 1996 годзе выйшаў «Народ супраць Лары Флінта», які заваяваў на Берлінскім кінафестывалі «Залатога мядзведзя». Для многіх сваіх фільмаў («Прывіды Гоі», «Баль пажарнікаў») Форман сам пісаў сцэнарыі.

Зноскі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру