Бенедыкт I (лац. Benedictus PP I) (?- 30 ліпеня 579) — Папа Рымскі з 2 чэрвеня 575 да 30 ліпеня 579. Па паходжанні — грэк. Нягледзячы на набегі лангабардаў, з-за якіх сувязь паміж Рымам і Канстанцінопалем была ўскладнена, прызначанне Папы візантыйскім імператарам адбылося толькі праз год пасля смерці папярэдняга Папы Яна III. Ён падарыў абату Стэфану маёнтак Маса Венерыс ў Мінтурна, прызначыў 15 святароў, 3 дыяканы і прысвяціў біскупы 21. Памёр праз чатыры гады пасля абрання, пахаваны ў Рыме, у базіліцы Святога Пятра.
Катэгорыя:Папы Рымскія