Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.

На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.

Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо больш за 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.

Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.

Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).

Гісторыя

Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова пачаў сваю дзейнасць з 1 верасня 1948 г. У яго складзе ўваходзілі тры факультэты — англійскай, нямецкай і французскай моў. Інстытут быў створаны на базе факультэта замежных моў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. З моманту стварэння з’яўляўся адзінай вышэйшай навучальнай установай у рэспубліцы па падрыхтоўцы настаўнікаў замежных моў для сярэдніх школ, выкладчыкаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама перакладчыкаў.

У 1948/49 навучальным годзе ў інстытуце на дзённай форме навучання займаліся 364 студэнты, з якіх на факультэце англійскай мовы — 204 студэнты, нямецкай — 86 і французскай — 74. У 1949 г. у інстытуце было адкрыта завочнае аддзяленне. Да 1956 г. падрыхтоўка настаўнікаў вялася па адной спецыяльнасці. З 1 верасня 1956 г. было ўведзена пяцігадовае навучанне з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў па замежнай і рускай ці беларускай мовах, з 1964 г. — па дзвюх замежных мовах.

На момант стварэння інстытут размяшчаўся ў будынку школы № 13 па вул. Пушкіна, 35. Пад інтэрнаты для студэнтаў інстытута былі перададзены будынкі гарадскіх навучальных устаноў. Першы вучэбны корпус (цяпер корпус Б) быў уведзены ў строй у 1958 г., другі (корпус А) — у 1964, трэці (корпус В) — у 1966 г., корпус Г са спартыўнай і актавай заламі — 1971 г. Першы студэнцкі інтэрнат на 400 месцаў пачаў дзейнiчаць у 1957 г. (цяпер корпус Д).

З 1960 г. пры інстытуце былі арганізаваны 2-гадовыя курсы замежных моў для спецыялістаў, якая накіроўваліся на працу ў замежныя краіны (у 1994 г. ператвораны ў спецыяльны факультэт кіруючых работнікаў і спецыялістаў).

У 1962 г. адкрыта аддзяленне іспанскай мовы, на базе якога ў 1967 г. быў створаны самастойны факультэт. У 1964 г. на факультэтах англійскай, нямецкай і французскай моў сфарміраваны перакладчыцкія аддзяленні, якія з 1969 г. былі аб’яднаны ў перакладчыкі факультэт. З 1979 г. на факультэце рускай мовы для замежных грамадзян вядзецца навучанне студэнтаў з розных краін свету. З верасня 1994 г. пачаў працу факультэт заходнееўрапейскіх (англійскай, нямецкай і французскай) моў, у 2001 г. пераўтвораны ў факультэт міжкультурных камунікацый. З 2006 г. у структуру ўніверсітэта ўваходзіць лінгвагуманітарны каледж. У 2018 г. былі аб’яднаныя факультэты французскай мовы і іспанскай мовы ў факультэт раманскіх моў і створаны факультэт кітайскай мовы і культуры.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт У 1993 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў пераўтвораны ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.Пастанова № 700 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 1993 г. «Аб пераўтварэнні Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» У 2008 г. створаны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, ў 2011 — Інстытут Канфуцыя, у 2024 — адукацыйны цэнтр «Лінгвапарк МДЛУ».

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў У лістападзе 2024 годзе Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць, што інстытут замежных моў абазвалі «мацернымі словамі». Згодна з загадам Міністра адукацыі ад 6 жніўня 2025 года № 366, універсітэт перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моўБольше не МГЛУ. Университет иностранных языков получил новое название.

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Наталля Баранава, рэктар універсітэта, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасць.

Падзеі 2020 года

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «» з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаўВыкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА.

9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.

26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэтаНекалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры. У гэты ж дзень у сацсетках з’явілася няпоўнае відэа, дзе дацэнт універсітэта Валерый Пішчыкаў, які паказваў сярэднія пальцы студэнтам. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыяхЛукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых. 29 кастрычніка з універсітэта звольнілі дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю ДулінуЗ МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі. 30 кастрычніка ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі з універсітэта сышла прафесар Алена ЛукашанецВ Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020.

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні. У справаздачы «», у прыватнасці, было адзначана, што «падзеі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных устаноў».

Рэктары

(1948—1961) — Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд (1961—1970) — Фрол Парфіравіч Шмыгаў (1970—1990) — Ніна Георгіеўна Краснова (1990—1995) — Уладзімір Васілевіч Макараў (1995—2020) — Наталля Пятроўна Баранава (з 2020) — Наталля Яўгеньеўна Лапцева

Выкладчыкі Таццяна Віктараўна Паплаўская Алена Уладзіміраўна Таболіч

Вядомыя выпускнікі Алесь Анціпенка Лявон Баршчэўскі Алена Грыцэнка Юрый Барысавіч Жалезка Зміцер Колас Уладзімір Колас Павел Латушка Уладзімір Макей Анатоль Майсеня Уладзімір Папковіч Яраслаў Раманчук Андрэй Саннікаў Уладзімір Чапега Вера Шпак Сяргей Шупа

Гл. таксама Лінгвагуманітарны каледж

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт МДЛУ Выпускники переводческого факультета Минского иняза Студэнцкае жыццё МДЛУ анляйн

Катэгорыя:Універсітэты Мінска

Катэгорыя:З’явіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:1948 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Захарава (Мінск) Катэгорыя:Лінгвістычныя навучальныя ўстановы