Куэва-дэ-ла-Олья (, літар. «пячора чыгуна») — археалагічны помнік на паўночным захадзе мексіканскага штата Чыўаўа, прыкладна ў 47 кіламетрах на паўднёвы захад ад Нуэва-Касас-Грандэс.
Помнік уяўляе сабою невялікую групу збудаванняў з глінабітнымі сценамі, размешчаных у пярэдняй частцы пячоры на краю неглыбокага каньёна. Назва паходзіць ад змешчанага ў пячоры велізарнага, каля 3 метраў вышынёй кецкаматэ — традыцыйнай пасудзіны для захоўвання кукурузы. Па архітэктурных і іншых асаблівасцях збудаванні блізкія традыцыям культуры Магаён. Падрабязныя даследаванні помніка да цяперашняга часу не праводзіліся.
У тым жа каньёне выяўлены і іншыя пячоры з дагістарычнымі паселішчамі, напрыклад, Пячора ластаўкі (Cueva de la Golondrina).
Гл. таксама Куарэнта-Касас Дакалумбавы руіны Мексікі Старажытныя пуэбла Касас-Грандэс Магаён
Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы Катэгорыя:Пячоры Мексікі Катэгорыя:Чыўаўа Катэгорыя:Старажытныя пуэбла