Ян XIV (; свецкае імя: П’етра Канепанова, ; ? — 20 жніўня 984) — Папа Рымскі з 10 снежня 983 да 20 жніўня 984.

Да абрання — біскуп Павіі і канцлер Атона II Рудога. Неўзабаве пасля абрання трапіў у рукі свайго суперніка — антыпапы Баніфацыя VII, які заключыў яго ў турму і замарыў голадам.

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Памерлі ад голаду Катэгорыя:Біскупы павійскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы X стагоддзя