Хрыстос-Цар — статуя Хрыста ў г. Алмада, Партугалія. Падножжа статуі знаходзіцца на вышыні 113 м над узроўнем ракі Таха. Порцік мае вышыню 75 метраў, сама статуя Хрыста 28 метраў.

Гісторыя

Статуя Хрыста была пабудавана ў 1949—1959 гг. і адкрыта 17 мая 1959 года. Стварэнне статуі было ўхвалена на партугальскай канферэнцыі Епіскапата, праведзенай у Фаціме 20 красавіка 1940, як просьба Богу, каб выратаваць Партугалію ад уваходу ў Другую Сусветную вайну. Яна была пабудавана на народныя ахвяраванні, галоўным чынам на грошы жанчын. Партугалія не ўдзельнічала ў Другой Сусветнай вайне, таму жанчыны ахвяравалі грошы на статую Хрыста, бо ён выратаваў ад смерці іх сыноў, мужоў і бацькоў не дапусціўшы ўдзелу Партугаліі ў ваенных дзеяннях.

Іншыя статуі Хрыста Статуя Хрыста-Збавіцеля — Рыа-дэ-Жанэйра, Статуя Хрыста Цара — Свебодзін, Андскі Хрыстос — Перавал Бермеха, і Чылі Крыста дэ ла Канкордзія — Качабамба, Балівія

Галерэя

Катэгорыя:Помнікі Ісусу Хрысту Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Партугаліі