Брысбен () — рака ў Квінслендзе (Аўстралія).
Даўжыня ракі — 344 км, плошча басейна каля 13,6 тыс. км². Вытокі размешчаны ў раёне горада Нананга. Далей да Брысбена рака працякае ў паўднёвым напрамку, у ніжнім цячэнні рэчышча звілістае. Вусце ракі — заліў Марэтон, ва ўсходнім Брысбене.
У месцы ўпадзення ракі ў заліў знаходзяцца мангравыя зараснікі. Брысбен багаты рыбай, гэта адзін з некалькіх арэалаў рогазуба, эндэмікаў КвінслендаThe Australian. News Limited. 2008-01-03.
У нізоўях ракі часта адбываюцца паводкі, перыядычна — катастрафічныя. Апошняя наймоцная паводка адбылася ў студзені 2011 годаHubert Chanson (2011). «The 2010—2011 Floods in Queensland (Australia): Observations, First Comments and Personal Experience». La Houille Blanche (Paris: Société Hydrotechnique de France) (1): 5-11. ISSN 0018-6368Паводка ў Аўстраліі: жыхароў Брысбена просяць бегчы.
Праз раку пабудавана 16 буйных мастоў і адзін тунэль пад вадой. Большасць мастоў размешчана ў Брысбене.
Катэгорыя:Рэкі Квінсленда Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян