Падзеі 1 сакавіка: Рымскі Папа Марцін V сваёй булай абвясціў крыжовы паход супраць ератыкоў-гусітаў. 20 мая: Ян Жыжка ўвайшоў у Прагу і прыняў камандаванне над гусіцкай арміяй. 20 мая: Герцаг Бургундыі Філіп III Добры пры садзейнічанні французскай каралевы Ізабелы арганізаваў падпісанне каралём Англіі Генрыхам V і французскім каралём Карлам VI мірнага дагавора ў Труа. 14 ліпеня: На Віткавай гары адбылася вырашальная бітва гусітаў і крыжакоў, пасля якой аблога Прагі была знята. жнівень: Князь Свідрыгайла памірыўся з Ягайлам і Вітаўтам, атрымаў уладанні ў рускіх землях Польскага каралеўства і Чарнігаўскае княства. лістапад: Войска імператара Жыгімонта пацярпела паражэнне пад Вышаградам, уся Чэхія і Маравія апынулася ў руках гусітаў.
Нарадзіліся Беноца Гоцалі, італьянскі жывапісец эпохі ранняга Адраджэння (пам. 1497) 24 жніўня: Альбрэхт фон Эйб, нямецкі гуманіст (пам. 24.4.1475)
Памерлі