Перыста-кучавыя воблакі, перкавата-клубаватыя воблакіГеографічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. Менск: Інбелкульт, 1923. (Cirrostratus, Cc) — грады або слаі тонкіх белых воблакаў у верхняй трапасферы.

Складзеныя з вельмі дробных элементаў у выглядзе зерняў, камякоў або рабізны, суцэльных або адасобленых, часткова па краях валакністыя. Утвараюцца пераважна з ледзяных крышталёў. Узнікаюць у выніку канвекцыйных і хвалевых рухаў, а таксама ў сувязі з атмасфернымі франтамі, асабліва халоднымі. Гэтыя воблакі малаўстойлівыя, яны хутка з’яўляюцца, відазмяняюцца і прападаюць. Ападкаў не даюць.

Разнавіднасці Перыста-кучавыя воблакі падзяляюцца на наступныя разнавіднасці:Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. лінзападобныя (Cirrocumulus lenticularis, Cc lent.) — выцягнутыя з гладкай паверхняй асобныя воблакі, што патанчаюцца да краёў накшталт лінзаў. Дзе-нідзе праглядваецца валакністая структура; кучавападобныя (Cirrocumulus cumuliformis, Cc cuf.) — дробныя вежы ці камякі, што павялічваюцца зверху; камякападобныя (Cirrocumulus floccus, Cc floc.) — тонкія белыя паўпразрыстыя, раскіданыя па небе камякі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Воблакі