Сахалі́н () — востраў на паўночным захадзе Ціхага акіяна каля ўсходняга ўзбярэжжа Азіі. Уваходзіць у склад Сахалінскай вобласці, буйнейшы востраў у складзе Расійскай Федэрацыі. Плошча — 76 600 км². Насельніцтва (2021 г.) — 464 120 чалавекНаселение Сахалинской области: численность, крупные города.

Геаграфія thumb|left|Заліў Памор лагуннага тыпу на поўначы Сахаліна Востраў Сахалін знаходзіцца ў далёкаўсходнім рэгіёне Расіі. З поўначы і ўсходу амываецца Ахоцкім морам. З паўднёвага захаду — Японскім морам. На захадзе аддзелены ад Азіяцкага мацерыка Татарскім пралівам (у самай вузкай частцы — праліў Невяльскога — мае шырыню 7,3 км і замярзае зімой). На поўдні — ад японскага вострава Хакайда пралівам Лаперуза. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 948 км. Сярэдняя шырыня — каля 100 км, але на перасмыках істотна звужаецца да 6 км каля горада АхаСахалин — Большая Советская Энциклопедия (БСЭ). Найбольшая шырыня — 160 км.

Сахалін і прылеглыя акваторыі ўтвараюць паўночна-заходні сегмент Ціхаакіянскага рухомага пояса. Уздоўж усяго Сахаліна ў мерыдыянальным кірунку працягваюцца тры буйныя разломы. Тут перыядычна здараюцца землятрусы. 28 мая 1995 года землятрус магнітудай 7,6 за 17 секунд разбурыў пасёлак Нефцягорск на поўначы востраваЗемлетрясение в Нефтегорске 28 мая 1995 г. Справка. Падмурак складзены палеазойскімі і мезазойскімі магматычнымі пародамі. Іх выхад на паверхню назіраецца ў паўднёвых і цэнтральных усходніх раёнах. З канца пратэразою Сахалін з’яўляўся мацерыковай ускраінай, аднак перыядычна затапляўся акіянам. У мелавы перыяд на паверхні назапашваліся асадкі біялагічнага паходжання. Яны складаюць аснову Заходне-Сахалінскага (вышынёй да 1330 м) і Усходне-Сахалінскага (вышынёй да 1609 м) хрыбтоў. Паміж імі пралягае дэпрэсія, запоўненая кайназойскімі пародамі. Поўнач ад паселішча Ноглікі ўяўляе сабою раўніну, сфарміраваную друзлымі кайназойскімі пяскамі. Вядомыя карысныя выкапні: каменны вугаль, нафта, прыродны газ, фасфаты, вапнякі, жалеза, нікель, золата, магнетытМесторождения полезных ископаемых Сахалинская область і інш.

Берагавая лінія зрэзана слаба. Буйнейшыя залівы: Аніва і Цярпення. У мора значна выступаюць паўастравы Шміта, Цярпення, Крыльёнскі і Таніна-Аніўскі. На поўначы і захадзе намытыя моцным прыбоем пясчаныя бар’еры ўтвараюць замкнёныя салёныя лагуны: азёры Неўскае (178 км²) і Тунайча (174 км²), залівы Байкал, Памор, Пільтун, Ныйскі, Набільскі і г. д. Для Сахаліна характэрна шчыльная рачная сетка. Наўдаўжэйшая рака — Паранай (каля 350 км)Река Поронай — Сахалинская область. Яна бярэ пачатак у гарах. У далінах ніжняй плыні ракі мноства азёр. У зонах тэктанічных разломаў сустракаюцца гарачыя мінералізаваныя крыніцы і гразевыя вулканы. Найбольш вядомыя тыя, што знаходзяцца на поўначы.

Асаблівасці клімату вызначаюцца выцягнутасцю вострава з поўначы на поўдзень. Але ўплыў геаграфічнай шыраты не з’яўляецца вырашальным. Кліматычныя адрозненні назіраюцца паміж поўначчу і поўднем, усходнім і заходнім узбярэжжамі, а таксама паміж унутранымі часткамі і берагам. У значнай ступені клімат фарміруецца пад уплывам Азіяцкага мацерыка і Ціхага акіяна, якія ствараюць летнія і зімовыя мусоны. Летні мусон рухаецца з паўднёвага ўсходу. Ён робіць лета прахалодным, вільготным, з частымі дажджамі і туманамі. Зімовы мусон прыносіць з унутраных частак мацерыка на паўночным захадзе халоднае кантынентальнае паветра, якое некалькі выграваецца і ўзбагачаецца вільгаццю над незамярзальнымі ўчасткамі Ахоцкага мора і Татарскага праліва. Значнае ўздзеянне, асабліва на поўдзень Сахаліна, аказваюць цыклоны, што ўзімку выклікаюць пацяпленне і снегапады, а ў канцы лета — тайфуны. На працягу года над Сахалінам праходзіць каля 100 цыклонаў.

У раёне Южна-Сахалінска сярэдняя тэмпература жніўня трымаецца каля +17,3 °C, а студзеня — каля −12,2 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 815 мм. На поўначы ў раёне горада Аха ў ліпені слупок тэрмометра трымаецца каля +16,7 °C, у студзені — каля −17,9 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 627,4 мм.

Прырода На Сахаліне прынята вылучаць 2 буйныя батаніка-геаграфічныя рэгіёны. Першы ахоплівае паўночна-ўсходнюю частку вострава. Мясцовая расліннасць мае барэальнае аблічча, шырокія прасторы занятыя мохавай тундрай. На поўдзень ад гэтага рэгіёна тыповыя паўночныя расліны суседнічаюць з паўднёвымі субтрапічнымі. Флора Сахаліна збеднена ў параўнанні з суседнімі раёнамі мацерыка і востравам Хакайда. Тым не меней, тут вылучаюць 1100 відаў раслін, у тым ліку 200 відаў дрэваў і хмызнякоў. Шырока прадстаўлены лістоўніца, піхта, елка, бяроза, таполя, вольха, вярба, клён, коркавае дрэва, розныя ліяны накшталт актынідыі, лімонніка і японскага вінаграда, высакарослыя травы, у тым ліку сахалінская грэчка, бамбук і рададэндраны.

Фаўна сушы даволі разнастайная. Нараўне з тыповымі прадстаўнікамі жывёльнага свету тайгі, востраў насяляюць цеплалюбівыя жывёлы: земнаводныя, паўзуны, птушкі, нават субтрапічныя віды жукоў і матылёўРастительный и животный мир . На Сахаліне шмат бурых мядзведзяў. Іх памеры дастаткова вялікія, вага цела каля 500 кг, даўжыня дасягае 2,2 м. На ўсёй тэрыторыі вострава зрэдку сустракаецца кабарга, на поўначы — дзікія паўночныя алені, на Таніна-Аніўскім паўвостраве — высакародныя алені. Распаўсюджаны чырвоныя, шэрыя і срабрыста-чорныя лісы. Іншыя наземныя сысуны: рачная выдра, заяц-бяляк, собаль, гарнастай, ласка, вавёркі, расамаха. Калісьці каля берагоў здабывалі калана. У нашы дні ён захоўваецца толькі на востраве Манерон каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа. Берагі Сахаліна і бліжэйшых астравоў вабяць ластаногіх. Найбуйнейшае іх лежбішча месціцца на востраве Цюленевы ў Ахоцкім моры. Гэты востраў таксама знакаміты вялікім птушыным базарам. Шмат птушак і на самім Сахаліне. Тут гняздуюць качкі, гусі, лебедзі, гарбаткі, бакланы.

Рэкі і азёры Сахаліна славяцца вялікай колькасцю ласасёвых рыб. Аднак найбуйнейшая прахадная рыба калугаЧудище амурское адносіцца да асятровых. У навакольных марскіх водах здабываюць крабаў, мідыі, марскіх вожыкаў, васьміногаў, шматлікіх прамысловых рыб. Ахоцкае і Японскае моры насяляюць 15 відаў кітоў.

Гісторыя thumb|Ніўхі Сахаліна. Японскі малюнак 1810 г. Людзі сучаснага тыпу перасяліліся на Сахалін каля 20 тысяч гадоў таму, верагодна, з ніжняй плыні АмураВасилевский А. А., Периодизация верхнего палеолита Сахалина и Хоккайдо в свете исследований поселения Огоньки-5. У каменным веку мясцовыя насельнікі мелі шчыльныя сувязі з жыхарамі Японскіх астравоў, адкуль паступалі прылады працы з абсідыянуГл.: Василевский, А. Каменный век острова Сахалин. — Южно-Сахалинск: Сахалинское книжное издательство, 2008. У VIII—III стст. да н. э. на поўдні Сахаліна сфарміравалася Аніўская археалагічная культура, адгалінаванне японскай неалітычнай культуры Дзёмон. У 1 тысячагоддзі н. э. востраў ператварыўся ў адзін з цэнтраў Ахоцкай археалагічнай культуры. Мяркуецца, што яе носьбіты паходзілі з Прыамур’я. Згодна з версіяй японскіх лінгвістаў, яны размаўлялі на мове, што стала продкавай у адносінах да мовы айнаў. Аднак археолагі Сахаліна звязваюць іх паходжанне з махэ. На іх думку, прысутнасць тунгуса-маньчжурскіх груп болей выразна выяўляецца ў канцы 1 тысячагоддзя, калі з’яўляюцца тыповыя пяці- і шасцікутныя жытлы зямлянкавага тыпу, апрацоўка жалеза і трыманне свінняў. Палеагенетычнае даследаванне 2007 года паказала, што паходжанне Ахоцкай культуры было болей складаным, яна сфарміравалася ў 2 этапы ў выніку міграцый з Камчаткі і Прыамур'я, яе носьбіты змешваліся з прадстаўнікамі культуры Дзёмон.

У XII ст. Сахалін быў далучаны да дзяржавы чжурчжэняў. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца рэшткі крэпасцей, якія ўтваралі ланцуг уздоўж усходняга ўзбярэжжа ад цэнтральнай часткі да поўдняСахалин век XII. У іх маглі жыць не толькі салдаты і гандляры, але таксама рамеснікі. У XIII ст., калі імперыя Цзінь пацярпела паражэнне ад манголаў, на востраў з суседняга Хакайда ўварваліся плямёны айнаў. Археолагі фіксуюць, што ў канцы XIII ст. або ў пачатку XIV ст. папярэдняя ахоцкая культура на поўдні Сахаліна нібы знікае, перасцілаецца айнскімі артэфактамі. Айны прыходзілі ў складзе ваенізаваных дружын. Згодна з іх апавяданнямі, папярэдняе насельніцтва тончы было вымушана збегчы на лодках у мора. Аднак існуе імавернасць, што значная частка папярэднікаў была асімілявана заваёўнікамі. На поўначы Сахаліна захаваліся плямёны ніўхаў, у цэнтральнай і паўночнай частках — тунгусамоўныя аленегадоўцы-оракі. Такая этнічная сітуацыя праіснуе да першай паловы XIX ст.

У 1263 г. мангольскі хан Хубілай падпарадкаваў ніжнюю плынь Амура. Ужо ў 1265 г. ён атрымаў скаргу пра напад айнаў на ніўхаў. У 1284 г., 1285 г. і 1286 г. манголы арганізоўвалі ваенныя экспедыцыі на Сахалін і канчаткова падпарадкавалі яго ў 1308 г. Мясцовае насельніцтва выплочвала штогадовую даніну футрамі і скураміКикути Тосихико, Айны на Охотском море в Средние века и Новое время. Найбольшую каштоўнасць мелі скуры гарнастаяў, з якіх рабілі цырыманіяльную вопратку для мангольскіх імператараў ЮаньПастухов А., ИМПЕРИЯ ЮАНЬ И НАРОДЫ НИЖНЕГО АМУРА И САХАЛИНА (по данным письменных источников). Падобна да чжурчжэняў, манголы будавалі на востраве свае крэпасці. У эпоху дынастыі Мін на Сахаліне дзейнічалі 3 кітайскія пасты, мясцовыя старэйшыны атрымоўвалі чыноўніцкія пасады і заахвочваліся за спраўную выплату даніны. Тым не меней, уплыў дынастыі Мін быў вельмі абмежаваным.

У 1636 г. паўднёвую частку Сахаліна даследавала японская экспедыцыя на чале з Кода Седзаэмонам. У 1644 г. на аснове сабранай ёю звестак была складзена першая карта востраваПроблема Токуная. 14 ліпеня 1643 г. Сахалін быў адкрыты экспедыцыяй Галандскай Ост-Індскай кампаніі на чале з . Галандскія караблі ўвайшлі ў заліў Аніва, аднак з-за туману не знайшлі праліва на поўдні, таму М. дэ Фрыз палічыў Сахалін працягам ХакайдаМагидович И., Магидович В. Очерки по истории географических открытий. — М.: Просвещение, 1983. — С. 363. У 1640 г. паўночна-заходні бераг Сахаліна маглі назіраць рускія казакі на чале з , але ў сучасных навукоўцаў гэта выклікае сумненні. Хутчэй першымі рускімі, якія ўбачылі Сахалін, былі чальцы амурскай экспедыцыі ў 1644 г.. У 1709—1710 гг. ніжнюю плынь Амура і Сахалін даследавала маньчжурская экспедыцыя, арганізаваная па загаду імператара Кансі. У яе склад уваходзілі еўрапейскія езуіты. Дзякуючы дасланым імі звесткам у 1722 г. у Лондане і ў 1736 г. у Парыжы былі выдадзены атласы, дзе на карце Далёкага Усходу меліся абрысы вострава каля вусця Амура, названага «Saghalien-Ula-Hata, або востраў Чорнай ракі»Гл.: Narangoa, L. Historical Atlas of Northeast Asia, 1590—2010: Korea, Manchuria, Mongolia, Eastern Siberia — Columbia University Press, 2014. Такім чынам, назва Сахаліна паходзіць ад назвы Амура, вядомага сярод маньчжураў менавіта як «Чорная рака» (). У 1787 г. берагі вострава даследавала французская экспедыцыя на чале з Ж. Ф. дэ Лаперузам. Мараплавец быў прыемна ўражаны тубыльцамі, якія падаліся яму досыць цывілізаванымі, хаця і бедныміГл.: La Pérouse, J.-F. Voyage autour du monde sur l’Astrolabe et la Boussole — Paris: La Découverte, 2005.