Панджнад (, : Panjnad, ад panj — пяць, nadi — рака) — рака ў Пакістане. Утвараецца паслядоўным зліццём пяці рэк: Джэлам, Чынаб, Раві, Біяс і Сатледж. Джэлам і Раві ўліваюцца ў Чынаб, Біяс — у Сатледж, а Чынаб і Сатледж зліваюцца і фарміруюць Панджнад. Агульная плынь цячэ ў паўднёва-заходнім кірунку каля 71 км і ўпадае ў раку Інд каля Мітханкота. На Панджнадзе пабудаваная дамба, якая забяспечвае функцыянаванне ірыгацыйных каналаў для правінцый Пенджаб і Сінд.
Катэгорыя:Рэкі Пакістана