Джозеф Уайтэкер () — брытанскі батанік, які наведаў у 1839 годзе Аўстралію. 300 раслін з той паездкі былі прывезены ў сады К'ю, і 2200 засушаных экзэмпляраў — у Музей і мастацкую галерэю Дэрбі.

Біяграфія

Раннія гады Дакладная дата нараджэння Уайтэкера невядомая. Хрышчоны ён быў 8 лютага 1813 года. Яго бацька, таксама Джозеф, быў чорнарабочым, яго жонку звалі СараQuarndon Baptism Register 1813-80 D4038/1/2 in Kraehenbuehl and Moyes.

Паездка ў Аўстралію У 1838 годзе пасада Уйатэкера указваецца як «садоўнік». На службе ў Джорджа Гоўлера, прызначанага другім губернатарам Паўднёвай Аўстраліі, ён разам з сям'ёй Гоўлера і яшчэ сям'ю слугамі адправіўся ў Адэлаіду, куды прыбылі 12 кастрычніка 1838 года. Далей яны здзейснілі чатырохмесячнае падарожжа праз Тэнэрыфэ і Рыа-дэ-Жанэйра. Прыбыўшы на месца, яны выявілі гэтак дрэнныя ўмовы, што садоўніцтва пачало займаць далёка не галоўны прыярытэтR. Hetherington, Gawler, George (1795—1869) , Australian Dictionary of Biography, Online Edition, Copyright 2006, updated continuously, ISSN 1833-7538, published by Australian National University.

Уайтэкер стаў вядомы за расліны, якія ён збіраў у наваколлях Адэлаіды ў Паўднёвай Аўстраліі ў 1839-40 гадах. Падчас адпачынкаў ён падарожнічаў па розных месцах Паўднёвай Аўстраліі, уключаючы раку Мурэй, раку Торэнс і іншыя месцы, збіраючы гербарый. Уайтэкер быў першым чалавекам, які сур'езна калекцыянаваў расліны Фларо і шэрагу іншых рэгіёнаў.

Уайтэкер быў у Аўстраліі 19 месяцаў, пакуль 11 красавіка 1840 года не адплыў на караблі Кэтрын Сцюарт Форбс (Katherine Stuart Forbes) з порта Адэлаіды. Па шляху дадому яго карабель чатырохразова рабіў прыпынкі — на востраве Кенгуру, востраве Святой Алены, Маўрыкіі і востраве Корва Азорскіх астравоў. Уайтэкер збіраў і сушыў расліны і тут, пакуль карабель стаяў у гэтых портах.

Жыццё ў Англіі thumb|right|Orchis morio, адна з раслін Уайтэкера ў гербарыі Музея Дэрбі 23 верасня 1840 Уайтэкер вярнуўся ў Англію, і да 1844 года працягваў збор раслін. Яго дзейнасць дасягнула свайго піка ў 1851-52 гадах, мела перапынак каля 1867 года. Ён збіраў у розных частках Дербішыра, але ён часам выязджаў за межы акругі, у тым ліку ў Булуэл, Рыл і ДенбіHerbarium specimens at Derby Museum & Art Gallery.

Да 1846 года ён жыў у Брэдселе ў Дэрбішыры, дзе працаваў настаўнікам у школе для хлопчыкаўDerby Mercury 11/6/1856 reported ten years service, фінансуемай сям'ёй Харпер-Кру. Адтуль ён перапісваўся з сэрам Уільямам Дж. Хукерам, дырэктар батанічных садоў К'ю, у спробе абмяняць некаторыя са сваіх аўстралійскіх і звязаных з імі ўзоры для шэрагу кніг па брытанскай батаніцы. Уайтэкер сабраў каля 300 раслін, якія ў канчатковым выніку былі набыты К'ю. У гонар Уайтэкера быў названы від расіцы Drosera whittakeri.

У лютым 1847 Уайтэкер быў абраны членам Батанічнага таварыства ў Лондане. Пасля ён уступіў у Botanical Exchange Club і, нарэшце, у Botanical Locality Record Club. Да 1847 года ён назбіраў досыць батанічнай інфармацыі для публікацыі «спісу рэдкіх раслін, знойдзеных у наваколлях Брэдсела, Дэрбішыр». Публікацыя ўтрымлівае сумесь рэдкіх і адносна папулярных відаў, і дае добрае ўяўленне пра батанічную разнастайнасць вобласці ў той час.

У канцы 1850-х гадоў Уайтэкеры жылі ў маленькай вёсцы Морлі каля Дэрбі ў Ферыбі Брук. Жонку Джозефа звалі Мэры. Джозеф працягваў выкладаць, прымаючы ў сваіх класах да 12 вучняў, якія ужо, як правіла, скончылі школу, ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Тут ён стварыў вялікую калекцыю жывых раслін. Мясцовыя садоўніцкія групы паведамлялі, што ён выгадоўваў больш 1300 розных відаў. У 1864 годзе ён апублікаваў працу пра лакальнае выміранне Cypripedium calceolus. Да 1871 годзе ён ужо быў не настаўнікам, а «сейбітам і фларыстам»Перапіс 1871 года. У 1881 годзе ён апісваецца ўжо як «разводчык і фермер», з дзвюма слугамі, якія жывуць у яго доме, і 25-ці гадовым Уільямам УайтхедамПерапіс 1881 года, які стаў партнёрам у яго справеDerby Probate Register 1894 reported in Kraehenbuehl and Moyes.

Пад канец 1880-х гадоў Уайтэкер дапамог Уільяму Ханту Пэйнтэру ў публікацыі кнігі пра флору ДэрбішыраPainter, W.H. 1889 A contribution to the flora of Derbyshire, LondonPainter, W.H. 1902 A supplement to a contribution to the flora of Derbyshire.

Уайтэкер памёр 2 сакавіка 1894 года; мемарыяльная гравіраваная латуневая дошка была ўстаноўлена па папулярнай падпісцы ў царкве святога Матфея, дзе ён быў царкоўным старастай і дзе быў пахаваны.

Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі