Ежы Караль Бузек ( ; нар. , Смілавіц, Германія, цяпер — Смілавіцы, Чэхія) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы ў 1997—2001 гадах, дэпутат Еўрапарламента з 13 чэрвеня 2004 года. Абраны яго старшынёй 14 ліпеня 2009 года.

Скончыў Сілезскую політэхнічную акадэмію. Прафесар Інстытута хіміі ў Глівіцы. З 1980 — дзеяч «Салідарнасці», праявіў сябе як актыўны арганізатар мясцовых структур у Сілезіі; псеўданім «Караль» з’явіўся менавіта ў гэты перыяд. У 1997 стаў дэпутатам Сейма ад «Выбарчай Акцыі Салідарнасці». Прэм’ер-міністр Польшчы з 31 кастрычніка 1997 па 19 кастрычніка 2001 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента, удзельнік шматлікіх парламенцкіх камісій. Абраны старшынёй Еўрапарламента 14 ліпеня 2009. Ежы Бузеку забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусьhttp://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=76233&idate=2011-03-22, Газета «Звязда» 22 сакавіка 2011 года, № 52 (26916).

Спасылкі Асабістая старонка Ежы Бузека

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Старшыні Еўрапарламента Катэгорыя:Члены партыі «Грамадзянская платформа» Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Польшчы Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кракава Катэгорыя:Члены прафсаюза «Салідарнасць»