Стэ́фан Блуа́скі (, ; каля 1096, Блуа — , Дуўр) — кароль англійскі (1135—1154).

Біяграфія

Узурпацыя Стэфанам стальца англа-нармандскай манархіі пасля смерці Генрыха I Баклерка была прычынай грамадзянскай вайны паміж прыхільнікамі Стэфана і імператрыцы Мацільды. У 1141 г., у выніку паражэння ў бітве пры Лінкальне, кароль узяты ў палон прыхільнікамі Мацільды, аднак у канцы 1141 года атрымаў свабоду і быў адноўлены на стальцы. Практычна на працягу ўсяго ўладарства Стэфана ў Англіі працягвалася феадальная анархія, якая завяршылася ў 1153 годзе прызнаннем спадчыннікам Стэфана Генрыха II Плантагенета, сына імператрыцы Мацільды.

Літаратура

Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1090-я гады Катэгорыя:Герцагі нармандскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Эцьен III Эцьен III Катэгорыя:Англанармандская манархія Катэгорыя:Графы дэ Мартэн Катэгорыя:Графы булонскія