Мыс Прынца Уэльскага () — крайні заходні мацерыковы пункт Паўночнай Амерыкі.
Знаходзіцца ў Берынгавым праліве на паўвостраве Сьюард (Аляска) і падзяляе Чукоцкае і Берынгава мора. Ад мыса Прынца Уэльскага да мыса Дзяжнёва — крайняга ўсходняга мацерыковага пункта Еўразіі — 86 км. Названы ў 1778 годзе англійскім мараплаўцам Джэймсам Кукам у гонар спадкаемца брытанскага прастола, будучага караля Георга IV (1762—1830). Ранейшая эскімоская назва мыса — Ныхта. Вітус Берынг у 1728 годзе назваў гэты мыс — мысам ГвоздзеваUSGS GNIS: Cape Prince of Wales. Побач з мысам Прынца Уэльскага размяшчаецца невялікі пасёлак Уэйлс.
Крыніцы
Катэгорыя:Мысы ЗША Катэгорыя:Геаграфія Аляскі Катэгорыя:Берынгава мора Катэгорыя:Берынгаў праліў Катэгорыя:Чукоцкае мора Катэгорыя:Мысы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Мысы Ціхага акіяна Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей