Буртніекскі край () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Латвіі ў вобласці Відземе. Край складаецца з шасці воласцяў. Краявым цэнтрам з’яўляецца пасёлак Буртніекі.

Мяжуе з Коцэнскім, Алайскім, Мазсалацкім, Руіенскім, Валкскім, Стренцкім, Бэвэрынскім краямі і горадам Валміера.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 8487 чалавек. Плошча краю займае 710,1 км².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з частак Валміерскага і Валкскага раёнаў.

Вядомыя асобы Ян Янавіч Фогель (1898—1944) — удзельнік вызвалення Беларусі, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1945).

Катэгорыя:Краі Латвіі