Тэйн Сейн (; ; нар. , К'ён-Ку, Бірма) — прэзідэнт М'янмы з 30 сакавіка 2011 года; прэм'ер-міністр у 2007-11. Генерал арміі.

Падчас кіравання ваеннай хунты (Дзяржаўны савет міру і развіцця) быў генералам, у 2007 годзе выконваў абавязкі падчас лячэння прэм'ер-міністра Со Віна, а пасля яго смерці быў прызначаны новым прэм'ер-міністрам (24 кастрычніка 2007). На парламенцкіх выбарах 2010 года, якія не былі прызнаны міжнароднай супольнасцью ў якасці дэмакратычных, партыя Аб'яднанне салідарнасці і развіцця пад яго кіраўніцтвам атрымала большасць месцаў у парламенце. 4 лютага 2011 года парламент М'янмы абраў яго прэзідэнтам краіныЛукашэнка павіншаваў Тэйн Сейна з абраннем на пасаду прэзідэнта М'янмы, Наша ніва (08.02.2011). Афіцыйна Тэйн Сейн пачаў працу 30 сакавіка.

Катэгорыя:Постаці М’янмы