Белаве́жскі нацыянальны парк () знаходзіцца ў Рэспубліцы Польшча (Падляскае ваяводства) ля мяжы з Рэспублікай Беларусь. Пад аховай знаходзіцца частка ляснога масіва Белавежскай пушчы.

Адміністрацыйны цэнтр парка размяшчаецца ў вёсцы Белавежа. Цяпер у склад парку ўваходзіць тры адміністрацыйныя адзінкі: Мяжа аховы Гвозня, Мяжа аховы Арлоўка і Цэнтр гатоўлі зуброў (з трыма рэзервацыямі гатоўлі і Рэзервацыяй паказу зубраў)Сайт Белавежскага нацыянальнага парка.

Прасторы Белавежскага нацыянальнага парку ў 1979 годзе, з нагоды вялікага значэння для культуры і спадчыны чалавецтва, унеслі ў прэстыжны спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 1992 годзе ЮНЕСКА пашырыла статус Сусветнай спадчыны аб’екта на прылеглы да парку беларускі участак «Белавежская пушча», які падлягаў ахове (4500 га). У выніку ў Белавежскай пушчы паўстаў адзін з сямі ў свеце і трох у Еўропе трансгранічны аб’ект сусветнай спадчыны.

Гл. таксама Белавежская пушча

Катэгорыя:Белавежская пушча Катэгорыя:Геаграфія Падляскага ваяводства Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Польшчы