Джон Куч Адамс (; 5 чэрвеня 1819 — 21 студзеня 1892) — брытанскі матэматык і астраном.

Прэзідэнт Лонданскага астранамічнага таварыства, дырэктар Кембрыджскай астранаміснай абсерваторыі (з 1861). Член Лонданскага каралеўскага таварыства, замежны член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук.

Працы па нябеснай механіцы (асноўная з іх — тэарэтычнае вызначэнне векавога паскарэння Месяца). На аснове матэматычнага аналізу няправільнасцяў у руху планеты Уран незалежна ад У. Левер’е ў 1845 адкрыў планету Нептун.

Прапанаваў рознасны метад лікавага інтэгравання звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў першага парадку.

Літаратура Адамс // С. 93.

Гл. таксама Метад Адамса Адкрыццё Нептуна

Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства