Падзеі 11 мая: Хрыстафор Калумб адкрыў астравы, якія ён назваў Лас-Тортугас, з-за вялікай колькасці марскіх чарапах, знойдзеных там. 21 чэрвеня: Ваўкавыск атрымаў прывілей вялікага князя Аляксандра на магдэбургскае права. верасень: У Супраслі асвечаны закладны камень будаўніцтва Свята–Дабравешчанскай царквы.
Нарадзіліся 11 студзеня: Франчэска Парміджаніна, італьянскі мастак 10 сакавіка: Фердынанд I Габсбург, аўстрыйскі эрцгерцаг, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 24 кастрычніка: Ізабела Партугальская, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
Памерлі 18 кастрычніка: Пій III, Папа Рымскі